ГалоўнаяМерапрыемствыРазмова з адвакатам аб навінах у пенсійным заканадаўстве
Запрашаем на творчыя заняткі “Бярозавы гай”
“Маладняк” – старонка гісторыі беларускай літаратуры

Размова з адвакатам аб навінах у пенсійным заканадаўстве

Размова з адвакатам аб навінах у пенсійным заканадаўстве
Іншыя мерапрыемствы
26 кастрычніка
Дата правядзення
16.00–17.00
Час правядзення
пам. 257c
Месца правядзення

Запрашаем карыстальнікаў на бясплатную тэматычную сустрэчу з адвакатам, арганізаваную ў рамках сумесных мерапрыемстваў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў.

Тэма размовы – “Пенсійнае забеспячэнне і сацыяльная абарона: навіны ў пенсійным заканадаўстве”.

Падчас сустрэчы будуць разгледжаны пытанні адносна дзеючай сістэмы сацыяльнага забеспячэння грамадзян, у тым ліку пенсійнага:

  • Віды, памеры і ўмовы прызначэння пенсій
  • Прафесійнае пенсійнае страхаванне
  • Што ўплывае на памер пенсіі ў Беларусі і як яе налічваюць
  • Права на прызначэнне датэрміновай пенсіі
  • Аб адкладзеным выхадзе на пенсію
  • Сістэма добраахвотнага назапашвальнага страхавання пенсіі “3+3”
  • Пенсійнае забеспячэнне ваеннаслужачых

Кампетэнтна на гэтыя і іншыя пытанні аб новым у пенсійным заканадаўстве адкажа адвакат спецыялізаванай юрыдычнай кансультацыі г. Мінска “Прававая абарона” Наталля Пятроўна Кісель.

У зале прававой інфармацыі (пам. 207b) па дадзенай тэме падрыхтавана выстава літаратуры з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Спіс літаратуры

Для наведвання мерапрыемства неабходна мець чытацкі білет ці білет сацыякультурнага цэнтра бібліятэкі.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 28 68293 27 28.

Чытайце таксама, як прайшла сустрэча, і сачыце за анонсамі наступных мерапрыемстваў.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі.

Мерапрыемствы

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).



Бібліятэкарам