ГалоўнаяМерапрыемствыЗаняткі “Цікава пачытаць” па кнізе “Приключения Карчика и его друзей”
Запрашаем на творчыя заняткі “Казачная паляна”
Чароўная Марыя Калас

Заняткі “Цікава пачытаць” па кнізе “Приключения Карчика и его друзей”

Заняткі “Цікава пачытаць” па кнізе “Приключения Карчика и его друзей”
Іншыя мерапрыемствы
25 лістапада
Дата правядзення
16.00–17.00
Час правядзення
дзіцячы пакой
Месца правядзення

25 лістапада дзіцячы пакой запрашае дзяцей 6–10 гадоў на заняткі “Цікава пачытаць” па кнізе Ірыны Бароўскай “Приключения Карчика и его друзей”.

На занятках юныя ўдзельнікі паслухаюць гісторыі пра дзіўныя прыгоды гарэзлівых варанят.

Дзеці акунуцца ў атмасферу захапляльных прыгод вараняці Карчыка і яго сяброў – Кларчыка, Кар’яны і Мар’яны, даведаюцца шмат новага і цікавага пра варон, падзеляцца ўражаннямі ад назіранняў за гэтымі незвычайнымі птушкамі.


Наведванне дзіцячага пакоя бясплатнае.
Папярэдні запіс па тэлефоне: (8 017) 293 25 34.

Чытайце таксама пра іншыя мерапрыемствы дзіцячага пакоя і сачыце за анонсамі наступных заняткаў.

Матэрыял пададзены аддзелам запісу і інфармавання карыстальнікаў.

Мерапрыемствы

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).



Бібліятэкарам