ГалоўнаяМерапрыемствыВыстава да навагодніх свят “Калядная палітра”
“Самы галоўны велікан”: выстава ілюстрацый да твораў Сяргея Міхалкова
Прэс-прэзентацыя “Гуманістычны і стваральны патэнцыял беларускай літаратуры”

Выстава да навагодніх свят “Калядная палітра”

Выстава да навагодніх свят “Калядная палітра”
Іншыя мерапрыемствы
18 снежня – 28 студзеня
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
галерэя "Ракурс" (2-гі паверх)
Месца правядзення

18 снежня ў бібліятэцы адбылося адкрыццё выставы да навагодніх свят “Калядная палітра”.

Выстава “Калядная палітра” арганізавана сумесна з міжнародным грамадскім аб’яднаннем жывапісцаў, графікаў, скульптараў, мастацтвазнаўцаў і прадстаўнікоў іншых творчых прафесій – “Еўразійская мастацкая садружнасць”.

Аб’яднаннем і праваслаўным прыходам храма Нараджэння Найсвяцейшай Багародзіцы (в. Тарасава) быў зладжаны ІІ Міжнародны фестываль-конкурс дзіцячай творчасці. У конкурсе прынялі ўдзел 460 юных мастакоў – беларусы ўзростам ад 4 да 17 гадоў з усёй краіны: мінчукі, брэстаўчане, віцябляне, жыхары абласных цэнтраў, раённых гарадоў, шматлікіх беларускіх вёсак і аграгарадкоў. Найлепшыя работы пераможцаў конкурсу, найцудоўнейшыя зімовыя фантазіі ад дзетак з усёй Беларусі прадстаўляе прымеркаваная да навагодніх свят выстаўка.

Работы аб’яднаны агульнай тэмай – святочная пераднавагодняя зіма. Экспануюцца выкананыя гуашшу і алоўкамі арнаментальныя кампазіцыі, вясёлыя, святочныя і па-зімоваму суровыя, таямнічыя работы. Прадстаўлены выразаныя з паперы сімвалы ўрачыстай зімы і зробленыя ўручную калядныя лялькі.


Выстава будзе працаваць у галерэі “Ракурс” (2-гі паверх) да 28 студзеня 2024 года.
Дата яе заканчэння можа быць зменена.

Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.
Час работы выставы адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.

Тэлефон для даведак: (8 017) 368 37 37.

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Мерапрыемствы

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).



Бібліятэкарам