ГалоўнаяМерапрыемствыПрэзентацыя кнігі “Нацыянальныя паркі – жамчужыны Беларусі”
Кніжныя здабыткі даступны да прагляду
Запрашаем на творчыя заняткі “Снежны зайка”

Прэзентацыя кнігі “Нацыянальныя паркі – жамчужыны Беларусі”

Прэзентацыя кнігі “Нацыянальныя паркі – жамчужыны Беларусі”
Іншыя мерапрыемствы
11 студзеня
Дата правядзення
16.00–17.00
Час правядзення
галерэя "Лабірынт" (3-ці паверх)
Месца правядзення

11 студзеня а 16-й гадзіне ў галерэі “Лабірынт” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбудзецца прэзентацыя выдання “Нацыянальныя паркі – жамчужыны Беларусі” сумесна з выдавецтвам “Беларусь”.

Мерапрыемства прымеркавана да Сусветнага дня запаведнікаў і нацыянальных паркаў, што адзначаецца 11 студзеня. Гэта свята актуалізуе праблему ахоўных прыродных тэрыторый, што дае магчымасць зберагчы ад гібелі частку дзікай прыроды і жывёльнага свету.

Кніга “Нацыянальныя паркі – жамчужыны Беларусі” прысвечана асабліва ахоўваемым прыродным тэрыторыям нашай краіны – чатыром нацыянальным паркам ("Белавежская пушча", "Браслаўскія азёры", "Нарачанскі", "Прыпяцкі"), Бярэзінскаму біясфернаму і Палескаму радыяцыйна-экалагічнаму запаведнікам. Аўтар фота і тэкстаў – Ігар Бышнёў. Таксама выкарыстаны матэрыялы, прадстаўленыя дзяржаўнымі прыродаахоўнымі і навукова-даследчымі ўстановамі.

На старонках кнігі можна пазнаёміцца з гісторыяй стварэння нацыянальных паркаў і запаведнікаў Беларусі, з іх жывёльным і раслінным светам, многія прадстаўнікі якіх занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь.

У прэзентацыі возьмуць удзел Ігар Бышнёў, прадстаўнікі выдавецтва, Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, бібліятэкары.

Да мерапрыемства Нацыянальная бібліятэка падрыхтавала выстаўку-прагляд “Падарожжа ў свет прыроды Беларусі”, дзе кожны жадаючы можа пазнаёміцца з навукова-папулярнымі выданнямі, даведнікамі ў ілюстрацыях, фотаальбомамі, турыстычнымі буклетамі па тэме з фондаў бібліятэкі. Экспазіцыя працягне працу ў кальцавой галерэі 2-га паверха да 3 сакавіка.

Тэлефон: (8 017) 368 37 37 (для даведак), (8 017) 293 27 56 (для СМІ).

Матэрыял пададзены аддзелам галерэйна-выставачнай дзейнасці.

Мерапрыемствы

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).



Бібліятэкарам