ГалоўнаяМерапрыемствыАдкрыццё другой выстаўкі з цыкла “Зара вызвалення займаецца над Беларуссю” і прэзентацыя кніг Дзмітрыя Чарняўскага
Цудоўны свет вынаходніцтва
Нябачныя героі

Адкрыццё другой выстаўкі з цыкла “Зара вызвалення займаецца над Беларуссю” і прэзентацыя кніг Дзмітрыя Чарняўскага

Адкрыццё другой выстаўкі з цыкла “Зара вызвалення займаецца над Беларуссю” і прэзентацыя кніг Дзмітрыя Чарняўскага
Іншыя мерапрыемствы
23 студзеня – 31 снежня
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
кальцавая галерэя (3-ці паверх)
Месца правядзення

23 студзеня адбылося адкрыццё другой выстаўкі з цыкла “Зара вызвалення займаецца над Беларуссю”, прымеркаванага да 80-годдзя вызвалення краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Экспазіцыя прадставіць хроніку вызвалення са студзеня па сакавік 1944 г. У кніжна-дакументальным шэрагу – факты і ўдзельнікі Калінкавіцка-Мозырскай (8 студзеня – 8 лютага) і Рагачоўска-Жлобінскай (21–26 лютага) наступальных аперацый Беларускага фронту. Вынікам аперацый, якія доўжыліся з невялікімі перапынкамі з верасня 1943 г., стала вызваленне 2 з 10 абласных, 36 са 188 раённых цэнтраў і прыкладна 1/5 часткі тэрыторыі Беларусі. Пасля пачалася шматмесяцовая падрыхтоўка да маштабнай беларускай наступальнай аперацыі “Баграціён”, якой будзе прысвечана трэцяя частка цыкла.

У межах мерапрыемства журналіст газеты “Гомельскія ведамасці” Дзмітрый Чарняўскі прэзентуе ўнікальныя выданні, прысвечаныя памяці і гісторыі паўсядзённага жыцця ветэранаў – герояў-вызваліцеляў Беларусі. Сярод іх – дакументальна-мастацкі твор “Боевые дороги Григория Ильина, или 300 дней на запад”, дзе панарамна паказаны летапіс вызвалення з 23 верасня 1943 г. па 28 ліпеня 1944 г., і дакументальная фотакніга “Устами фронтовиков”. Кнігі аб’ядноўвае шматгадовая праца Дзмітрыя, супрацоўнікаў рэдакцыі газеты і гомельскіх фатографаў, якую яны распачалі да 70-й гадавіны вызвалення нашай краіны ад фашыстаў.


Выстаўка працуе ў кальцавой галерэі 3-га паверха да 31 снежня 2024 года.
Дата яе заканчэння можа быць зменена.

Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.
Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.

Тэлефон: (8 017) 368 37 37 (для даведак), (8 017) 293 27 56 (для СМІ).

Матэрыял падрыхтаваны аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Чытайце таксама:

Мерапрыемствы

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).



Бібліятэкарам