ГалоўнаяМерапрыемствыЗаняткі “Цікава пачытаць” па кнізе “Метелица”
Другая выстаўка цыкла “Зара вызвалення займаецца над Беларуссю”
Цудоўны свет вынаходніцтва

Заняткі “Цікава пачытаць” па кнізе “Метелица”

Заняткі “Цікава пачытаць” па кнізе “Метелица”
Іншыя мерапрыемствы
27 студзеня
Дата правядзення
15.00–16.00
Час правядзення
дзіцячы пакой
Месца правядзення

27 студзеня дзіцячы пакой запрашае дзяцей 6–10 гадоў на заняткі “Цікава пачытаць” па кнізе Вольгі Маслюковай “Метелица”.

Займальная казачная гісторыя і маляўнічыя ілюстрацыі, якія суправаджаюць апавяданне, перанясуць чытачоў у чароўны свет казкі і пазнаёмяць з яе галоўнымі героямі – сёстрамі Завірухай, Пургой, Мяцеліцай і іх братам Ураганам. Дзеці даведаюцца, што нельга быць жорсткімі і здзяйсняць злыя ўчынкі, што ўзаемадапамога і паразуменне могуць дапамагчы пераадолець самыя складаныя выпрабаванні.

Удзел у рухавых гульнях “Спалохай Завіруху” і “Раз, два, тры!” падыме настрой усім удзельнікам мерапрыемства.


Наведванне дзіцячага пакоя бясплатнае.
Папярэдні запіс па тэлефоне: (8 017) 293 25 34.

Чытайце таксама пра іншыя мерапрыемствы дзіцячага пакоя і сачыце за анонсамі наступных заняткаў.

Матэрыял пададзены аддзелам запісу і інфармавання карыстальнікаў.

Мерапрыемствы

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).



Бібліятэкарам