ГалоўнаяМерапрыемствыКнігі ў дар ад Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнкі ў гонар 90-годдзя Прэзідэнцкай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь
Запрашаем на творчыя заняткі “Маленькая пандачка”
Семінар “Інфармацыйная падтрымка навукі і папулярызацыя навуковых выданняў на платформе «ИВИС»”

Кнігі ў дар ад Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнкі ў гонар 90-годдзя Прэзідэнцкай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь

Кнігі ў дар ад Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнкі ў гонар 90-годдзя Прэзідэнцкай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь
Іншыя мерапрыемствы
30 студзеня – 15 лютага
Дата правядзення
10.00–18.00
Час правядзення
пам. 104
Месца правядзення

10 снежня 2023 года Прэзідэнцкай бібліятэцы Рэспублікі Беларусь споўнілася 90 гадоў з дня заснавання. Напярэдадні знакавай даты, 8 снежня, калектыў бібліятэкі быў удастоены шматлікіх узнагарод і віншаванняў ад прадстаўнікоў дзяржаўных органаў, міністэрстваў і ведамстваў, а таксама замежных калег і партнёраў у зале пасяджэнняў Савета міністраў Рэспублікі Беларусь.

У гонар юбілею Кіраўнік дзяржавы даў даручэнне перадаць у фонд Прэзідэнцкай бібліятэкі ўнікальны падарунак – калекцыю кніг з асабістага фонду. Калекцыя ўключае больш за 160 выданняў. У ёй прадстаўлены рэдкія кнігі XIX стагоддзя, а таксама сучасныя выданні – факсімільнае ўзнаўленне старажытных пісанняў, фаліянты, альбомы, падарункавыя выданні.

knihi_u_dar_8.jpg

Атрыманыя кнігі не толькі папоўнілі фонды бібліятэкі, але і пашырылі магчымасці чытачоў для працы з рэдкімі кнігамі. Сярод іх:

  • рэпрынтныя выданні атласаў з унікальнай інфармацыяй аб рэгіёнах Беларусі
  • “Белорусские народные песни, с относящимися к ним обрядами, обычаями и суевериями” – каштоўнае выданне з аўтографам вучонага і этнографа Паўла Шэйна
  • “Белорусский архив древних грамот”, у якім змешчана больш за 50 дакументаў XVI–XVIII стагоддзяў па гісторыі ўсходніх зямель Беларусі. Зборнік быў выдадзены на высокім для таго часу археаграфічным узроўні і прыадчыніў заслону над амаль невядомай шматвяковай трагічнай і гераічнай гісторыяй старажытнай Беларусі
  • чатырохтомнае элітнае перавыданне знакамітай кнігі мемуараў (успамінаў і разважанняў) легендарнага маршала Савецкага Саюза Георгія Жукава і інш.

knihi_u_dar_11.jpg

Сярод сучасных выданняў, прадстаўленых у экспазіцыі, мастацкая, эканамічная і навуковая літаратура, кнігі па мастацтве, сусветнай гісторыі і сучаснасці, кнігі, прысвечаныя спорту і турызму, духоўнай спадчыне, а таксама Вялікай Айчыннай вайне і генацыду.

Значную частку калекцыі склалі кнігі аб развіцці самых розных напрамкаў дзейнасці краін – удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў. Цікавым выданнем дадзенай калекцыі з’яўляецца кніга “Москва”, у якой раскрываецца прыгажосць сталіцы Расіі. Роўна як і большасць экспануемых кніг, выданне выканана ў адпаведнасці з лепшымі ўзорамі мастацкага, паліграфічнага і дызайнерскага афармлення кнігі.

knihi_u_dar_9.jpg

Бібліяграфічную каштоўнасць і ўнікальнасць шматлікім выданням надалі пакінутыя ў іх аўтографы і дароўныя надпісы, арыгінальныя пераплёты, дызайнерскія супервокладкі і падарункавыя каробкі.

knihi_u_dar_12.jpg

Прэзідэнцкая бібліятэка перадала дадзеную калекцыю Нацыянальнай бібліятэцы для часовага экспанавання. Выстава зацікавіць шырокае кола аматараў кнігі.

knihi_u_dar_13.jpg

Экспазіцыя будзе працаваць у выставачным комплексе (пам. 104) бібліятэкі з 30 студзеня па 15 лютага з 10.00 да 18.00.
Дата заканчэння яе працы можа быць зменена.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Матэрыял пададзены аддзелам галерэйна-выставачнай дзейнасці.

Мерапрыемствы

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).



Бібліятэкарам