ГалоўнаяМерапрыемствыБеларусь вызваленая: запаведзь 1944-га
Цуды з паперы
Вэбінар “Дэзінфекцыя бібліятэчных дакументаў”

Беларусь вызваленая: запаведзь 1944-га

Беларусь вызваленая: запаведзь 1944-га
Іншыя мерапрыемствы
14–25 лютага
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
галерэя "Ракурс" (2-гі паверх)
Месца правядзення

14 лютага ў галерэі “Ракурс” адбылося ўрачыстае адкрыццё выставы “Беларусь вызваленая: запаведзь 1944-га”, прысвечанай 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Вялікая Айчынная вайна – адна з самых трагічных старонак у гісторыі Беларусі. Тры гады акупацыі і цяжкія баі, якія двойчы пракаціліся па тэрыторыі краіны, у 1941 і 1944 гадах, забралі каля двух мільёнаў жыццяў і пакінулі глыбокі адбітак у народнай свядомасці.

Для беларускіх мастакоў ваенная тэма стала адной з цэнтральных у выяўленчым мастацтве пасляваенных дзесяцігоддзяў. У экспазіцыі прадстаўлены работы розных гадоў: самыя раннія з іх створаны яшчэ ў ваенныя гады. Гледачам адкрыта для знаёмства творчасць некалькіх пакаленняў мастакоў, кожнае з якіх прыўнесла ў ваенную тэму сваё светаадчуванне, сваё разуменне, свой вопыт.

Выстава “Беларусь вызваленая: запаведзь 1944-га” дае магчымасць пазнаёміцца са знакавымі творамі з калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь. Убачыць жанравую разнастайнасць работ на ваенную тэматыку і множнасць спосабаў трактоўкі ваеннай тэмы ў выяўленчым мастацтве, прасачыць, як мянялася маляўнічая мова ад апавядальнасці ў творах ваенных і першых пасляваенных гадоў да больш складаных, філасофскіх чытанняў апошніх дзесяцігоддзяў ХХ стагоддзя.

Арганізатары: Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь, Нацыянальная бібліятэка Беларусі.


Выстава будзе працаваць да 25 лютага.
Дата яе заканчэння можа быць зменена.

Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 368 37 37.

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Мерапрыемствы

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).



Бібліятэкарам