ГалоўнаяМерапрыемствыЦуды з паперы
Размова з адвакатам аб важных нюансах, звязаных з завяшчаннем і спадчыннымі правамі
Беларусь вызваленая: запаведзь 1944-га

Цуды з паперы

Цуды з паперы
Іншыя мерапрыемствы
14 лютага – 17 сакавіка
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
пам. 306
Месца правядзення

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Цуды з паперы” праходзіць з 14 лютага па 17 сакавіка ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).

У дзяцінстве мы шмат марылі, фантазіравалі, выдумлялі, спрабавалі. Мудрагелістыя формы аблокаў ператвараліся ў нашым уяўленні то ў постаць загадкавай жывёлы, то ў казачную кветку, то ў фантастычны горад. Гэтыя дзіцячыя ўражанні застаюцца з намі на ўсё жыццё, не даючы забыцца пра той чароўны час, калі мы верылі ў цуды. Выстава дае магчымасць ўвасобіць казачныя фантазіі і мары ў паперы.

Папера – найбольш даступны матэрыял, які лёгка паддаецца апрацоўцы. Дэкаратыўныя магчымасці паперы не абмежаваныя. Вось чаму ў многіх краінах свету яе выкарыстоўваюць для вырабу цацак, сувеніраў, віншавальных паштовак і вырабаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

На выставе можна ўбачыць кнігі і альбомы з узорамі разнастайных вырабаў, выкананне якіх спрыяе развіццю эстэтычнага густу, назіральнасці, фантазіі, канструктарскага і творчага мыслення.

Выразка з паперы – гэта своеасаблівы від мастацтва. Унікальныя яго ўзоры створаны мастакамі-прафесіяналамі і народнымі майстрамі. Экспазіцыя знаёміць з адным з відаў народнай мастацкай творчасці беларусаў – выцінанкай. Мастацтва выразання сіметрычных ажурных узораў з паперы існуе ўжо не адно стагоддзе. Беларускія выцінанкі ствараліся з найтанчэйшай паперы ў выглядзе элегантных сурвэтак з незвычайным узорам, ручнікоў, фіранак на вокны, насценных дыванкоў для ўбрання сялянскага жылля. Гэты некалі забыты жанр, зноў адроджаны, атрымаў годны працяг у нашы дні. На выставе прадстаўлены кнігі з рэпрадукцыямі старадаўніх узораў і сучасных твораў беларускіх майстроў. Несумненнай увагі заслугоўвае праца выдатнага беларускага вучонага-мастацтвазнаўцы Я.М. Сахуты “Беларуская выцінанка: традыцыі і сучаснасць”.

Здзіўленне і захапленне наведвальнікаў выклічуць жаночыя вобразы з паперы і ажурныя выразкі розных правінцый Кітая, створаныя ў сярэдзіне мінулага стагоддзя. Дэманструюцца сапраўдныя працы кітайскіх майстроў, якія дзівяць тонкасцю і вытанчанасцю выканання, маляўнічасцю і арыгінальнасцю кампазіцыі. Паказу гэтых незвычайна далікатных вырабаў адведзена самая вялікая выставачная прастора. У бібліятэцы яны захоўваюцца ў выглядзе камплектаў выяўленчых дакументаў, перакладзеныя назвы якіх гучаць як “Кітайскае народнае мастацтва – мастацкія выразкі з паперы”, “Выразкі з паперы правінцыі Шаньдунь”, “Выразкі з паперы правінцыі Чжэцзян”, “Нанькінскія выразкі з паперы” і інш.

Арыгамі – старажытнае кітайскае мастацтва складання фігурак з паперы, якое атрымала шырокае распаўсюджванне ў Японіі і якое знайшло адлюстраванне ў экспазіцыі. Альбомы “Энциклопедия оригами”, “Японское суперобъемное оригами” і многія іншыя кнігі з разнастайнымі папяровымі цацкамі зацікавяць не толькі выкладчыкаў творчых заняткаў для дзяцей, але і наведвальнікаў, якія жадаюць паспрабаваць даступнае для ўсіх рамяство.

Нажніцы здольны ствараць з паперы грацыёзныя фігуры і найтанчэйшыя ўзоры. На выставе можна знайсці ўсё неабходнае для стварэння цудоўных вырабаў: асноўныя прыёмы працы з паперай, падрабязнае апісанне этапаў стварэння кожнага вырабу, дакладныя схемы, маляўнічыя карцінкі і фатаграфіі. Усяго прадстаўлена звыш 70 дакументаў.


Час работы выставы адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 53.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі.

Мерапрыемствы

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).



Бібліятэкарам