ГалоўнаяМерапрыемствыРазмова з адвакатам аб важных нюансах, звязаных з завяшчаннем і спадчыннымі правамі
Турызм будучыні
Цуды з паперы

Размова з адвакатам аб важных нюансах, звязаных з завяшчаннем і спадчыннымі правамі

Размова з адвакатам аб важных нюансах, звязаных з завяшчаннем і спадчыннымі правамі
Іншыя мерапрыемствы
22 лютага
Дата правядзення
16.00–17.00
Час правядзення
пам. 257с
Месца правядзення

Запрашаем карыстальнікаў на бясплатную тэматычную сустрэчу з адвакатам, арганізаваную ў рамках сумесных мерапрыемстваў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў.

Тэма размовы – Ведаем свае правы: завяшчанне, спадчына, дарэнне”.

Падчас сустрэчы будуць разгледжаны наступныя пытанні:

  • Што такое завяшчанне і чым яно адрозніваецца ад дагавора дарэння
  • Што лепш для спадчынніка: завяшчанне або дароўная
  • Ці можна аспрэчыць завяшчанне
  • У якім выпадку завяшчанне губляе сілу
  • Ці можна пазбавіць дзяцей спадчыны
  • Якія мінусы дагавора дарэння
  • Як адмяніць дагавор дарэння

Кампетэнтна на пытанні аб тым, як лепш перадаць маёмасць сваякам і блізкім адкажа адвакат Мінскай абласной калегіі адвакатаў Дзіна Хаванская.

Па дадзенай тэме падрыхтавана выстава літаратуры з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, прадстаўленая ў зале прававой інфармацыі (пам. 207b).
Спіс літаратуры

Для наведвання мерапрыемства неабходна мець чытацкі білет ці білет сацыякультурнага цэнтра бібліятэкі.
Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 28 68293 27 28.

Чытайце таксама, як прайшла сустрэча, і сачыце за анонсамі наступных мерапрыемстваў.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі.

Мерапрыемствы

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).



Бібліятэкарам