ГалоўнаяМерапрыемствыТурызм будучыні
Любі і ведай родную мову
Размова з адвакатам аб важных нюансах, звязаных з завяшчаннем і спадчыннымі правамі

Турызм будучыні

Турызм будучыні
Іншыя мерапрыемствы
15 лютага – 18 сакавіка
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
пам. 207g
Месца правядзення

З 15 лютага па 18 сакавіка ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Турызм будучыні”, прысвечаная Сусветнаму дню ўстойлівага турызму.

Гэта новае свята, якое з’явілася ў міжнародным календары знамянальных і памятных дат ААН у мінулым годзе. Яно было абвешчана Генеральнай асамблеяй 6 лютага 2023 года (рэзалюцыя A/RES/77/269) і будзе штогод адзначацца 17 лютага.

2-Turyzm-buduchyni.jpg

Устойлівы турызм, уключаючы экатурызм, з’яўляецца шматпланавым відам дзейнасці і можа спрыяць рэалізацыі трох кампанентаў устойлівага развіцця і дасягненню мэт у галіне ўстойлівага развіцця, у тым ліку шляхам садзейнічання эканамічнаму росту, памяншэння маштабаў галечы, забеспячэння поўнай і прадукцыйнай занятасці і годнай працы для ўсіх.

Прапанаваная выстава налічвае каля 100 дакументаў на рускай, беларускай і англійскай мовах. Гэта кнігі, брашуры, перыядычныя выданні, буклеты, мімеаграфаваныя матэрыялы.

У гэтых дакументах разглядаюцца асноўныя тэндэнцыі развіцця міжнароднага турызму, раскрываецца паняцце ўстойлівага турызму, даецца ацэнка сучаснаму стану сусветнай і беларускай турыстычнай індустрыі.

Чытачы і карыстальнікі пазнаёмяцца з асновамі арганізацыі турызму, кіраваннем турыстычнымі прадпрыемствамі, а таксама з рознымі напрамкамі турыстычнай дзейнасці.

Сярод прапанаваных дакументаў – міжнародныя прававыя дакументы, энцыклапедыі і даведнікі, манаграфіі, турыстычныя даведнікі, матэрыялы навукова-практычных канферэнцый, статыстычныя зборнікі, навучальныя дапаможнікі.

Экспазіцыя ўключае наступныя тэматычныя раздзелы:

  • Прававое забеспячэнне міжнароднага турызму – міжнародныя рэкамендацыі і стандарты, нарматыўна-прававыя акты
  • Устойлівы турызм і ўстойлівае развіццё: роля і значэнне турызму ў эканамічным і сацыяльным развіцці краін і рэгіёнаў
  • Роля турызму ва ўмацаванні культурных сувязей, узаемапавагі і ўзаемаразумення паміж народамі
  • Эканоміка, геаграфія і арганізацыя міжнароднага турызму
  • Развіццё індустрыі турызму і турыстычнага бізнесу ў Рэспубліцы Беларусь

1-Turyzm-buduchyni.jpg

Выстава будзе карысная спецыялістам у галіне турызму, арганізатарам турысцкага бізнесу, студэнтам вышэйшых навучальных устаноў турыстычнага профілю, а таксама ўсім, хто цікавіцца міжнародным турызмам і любіць падарожнічаць.

Развіццё турызму – адзін з прыярытэтных напрамкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь. Дзяржаўная праграма “Беларусь гасцінная” на 2021–2025 гг. накіравана на фарміраванне і развіццё сучаснага канкурэнтаздольнага турыстычнага комплексу, павелічэнне ўкладу турызму ў развіццё нацыянальнай эканомікі – турызм паступова становіцца адной з ключавых галін для стварэння новых працоўных месцаў, эканамічнага росту і прыцягнення інвестыцый.

Турыстычны патэнцыял Беларусі заключаецца ў разнастайнасці і прыгажосці прыроды, унікальнасці гісторыка-культурнай спадчыны. У рэспубліцы налічваецца больш за 15 тысяч аб’ектаў, якія маюць гістарычную, культурную, архітэктурную значнасць, а таксама памятных месцаў, звязаных з імёнамі выдатных дзеячаў сусветнай гісторыі і культуры.

Карысныя спасылкі

Дакументы

  • Рэзалюцыя A/RES/77/269 “Сусветны дзень устойлівага турызму”
  • Рэзалюцыя A/RES/77/178 “Садзейнічанне развіццю ўстойлівага і жыццястойкага турызму, уключаючы экатурызм, у мэтах ліквідацыі галечы і аховы навакольнага асяроддзя”
  • Даклад A/77/219 Генеральнага сакратара Сусветнай турысцкай арганізацыі аб садзейнічанні развіццю ўстойлівага турызму, уключаючы экатурызм, у інтарэсах ліквідацыі галечы і аховы навакольнага асяроддзя
  • Дэкларацыя Глазга аб змяненні клімату і турызме
  • Даклад з нагоды Сусветнага дня турызму ў 2022 годзе: Ад крызісу да трансфармацыі

Вэб-сайты

З пералікам лiтаратуры да тэматычных выстаў можна азнаёмiцца ў раздзеле “Спісы літаратуры да выставак за 2024 год”.

Час работы выставы адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 34.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі.

Мерапрыемствы

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).



Бібліятэкарам