ГалоўнаяМерапрыемствыРозныя дзеці – роўныя магчымасці
Палітра вясны
Творчыя заняткі “Вясновы настрой”

Розныя дзеці – роўныя магчымасці

Розныя дзеці – роўныя магчымасці
Іншыя мерапрыемствы
4 сакавіка – 29 красавіка
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
пам. 106
Месца правядзення

Тэматычная выстава “Розныя дзеці – роўныя магчымасці” праходзіць з 4 сакавіка па 29 красавіка ў зале перыядычных выданняў (пам. 106).

Сёння ў Рэспубліцы Беларусь асаблівая ўвага надаецца якасці спецыяльнай адукацыі дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця (АПФР). У аснове дзяржаўнай палітыкі ляжыць ідэя інтэграцыі людзей з фізічнай і ментальнай інваліднасцю ў паўнавартаснае грамадскае жыццё, а таксама распрацоўка і прыняцце канкрэтных рашэнняў для гэтага. Пашырэнне сеткі ўстаноў спецыяльнай адукацыі, яе якаснае абнаўленне ствараюць новыя магчымасці для людзей з асаблівасцямі. Цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі актыўна рэалізуюць псіхолага-педагагічнае суправаджэнне дзяцей з АПФР, дзякуючы якому кожнае дзіця можа максімальна самарэалізавацца ў розных сферах жыццядзейнасці з улікам індывідуальных асаблівасцей.

Гэтым і іншым пытанням арганізацыі адукацыйнага працэсу дзяцей з АПФР прысвечаны публікацыі з выданняў “Минская школа сегодня”, “Образование Минщины”, “Спецыяльная адукацыя”, “Народная газета”, “Адукацыя і выхаванне” і інш. Пра тое, як можна інтэграваць намаганні сям’і і ўстановы адукацыі, раскажа артыкул з часопіса “Веснік адукацыі”. Прававыя грані дыялогу паміж інклюзіўным і грамадзянскай супольнасцямі асвятліць артыкул з “Право.by”. Пытанне сумеснага развіцця інклюзіўнай адукацыі ў Беларусі і Расійскай Федэрацыі адлюстравана ў артыкуле часопіса “Пралеска”.

Чалавек з аўтызмам можа навучыцца лепш узаемадзейнічаць са знешнім светам толькі ў тым выпадку, калі будзе знаходзіцца ў асяроддзі звычайных людзей. На старонках газеты “Вместе” можна даведацца, як адбываецца сацыялізацыя дзяцей праз творчасць (на прыкладзе адзінага ў Беларусі сямейнага інклюзіў-тэатра для людзей з аўтызмам). Цікава будзе даведацца і аб інклюзіўным турызме: што прапануюць у Беларусі для асаблівых гасцей. Важная тэма фарміравання талерантнага стаўлення да людзей з АПФР закранута ў артыкулах з выданняў “Здоровый образ жизни”, “Планета – семья”, “Народная асвета”.

Усяго на выставе прадстаўлена каля 30 перыядычных выданняў.

Час работы выставы адпавядае рэжыму працы чытальнай залы міжбібліятэчнага і індывідуальнага абанемента.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 06.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі.

Мерапрыемствы

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).



Бібліятэкарам