Дата правядзення
Час правядзення
Месца правядзення
11 красавіка а 16-й гадзіне ў галерэі “Лабірынт” адбудзецца прэзентацыя новых кніг Андрэя Мукавозчыка “Блокнот агитатора” і “Беглые и смешные”.
Андрэй Мікалаевіч – аглядальнік выдавецкага дома “СБ. Беларусь сегодня”, член Саюза пісьменнікаў Беларусі, пераможца прафесійных творчых конкурсаў “Тэлевяршыня” (Нацыянальны тэлевізійны конкурс), “Залатое пяро” (Беларускі саюз журналістаў), “Залатая літара” (Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь), “Залаты зубр” (супольнасць беларускіх і расійскіх журналістаў “Друзья-Сябры”). Аўтар адзначаны Падзякай Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і медалём “За працоўныя заслугі”.
Андрэй Мукавозчык працуе ў жанры палітычнай публіцыстыкі. Ён з’яўляецца аўтарам сямі выданняў, сярод якіх – “Революция мокрых штанов”, “Корни и корнееды”, “Чему учить детей”, “Чему учить взрослых” і інш. Апошнія – адзначаны дыпломам I ступені ў намінацыі “Літ-фармат” на LXIII Нацыянальным конкурсе “Мастацтва кнігі”.
У новых выданнях “Блокнот агитатора” і “Беглые и смешные” Андрэй Мукавозчык абагульняе асабісты агітацыйна-прапагандысцкі вопыт. Кнігі раскрываюць дзяржаўную палітыку Рэспублікі Беларусь, традыцыйныя каштоўнасці беларускага народа. Вялікую ўвагу аўтар надае тлумачэнню патрабаванняў бягучага моманту з пункту гледжання захавання і ўмацавання незалежнасці і суверэнітэту краіны.
У масава-палітычным выданні “Блокнот агитатора” прасочваецца пераемнасць з часопісам, які выдаваўся летам 1942 года ў адзін з самых цяжкіх, трагічных перыядаў для краіны. На прэзентацыі можна будзе азнаёміцца з асобнымі нумарамі “Блокнота агитатора” за 1969–1987 гг. з фонду Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.
У мерапрыемстве возьмуць удзел прадстаўнікі выдавецтваў, журналісты, ідэалагічныя работнікі, а таксама тыя, хто цікавіцца гісторыяй сваёй краіны на сучасным этапе.
Тэлефон для даведак: (8 017) 368 37 37.
Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.