ГалоўнаяМерапрыемствыСаюзная дзяржава – адзінства праз культуру
Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны
Знаўца беларускіх старажытнасцей

Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру

Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру
Іншыя мерапрыемствы
17–23 красавіка
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
галерэя “Ракурс” (2-гі паверх)
Месца правядзення

17 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця выставачнага праекта вядучых мастакоў Беларусі і Расіі “Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру”.

Выставачны праект праводзіцца ў рамках святкавання Дня яднання народаў Беларусі і Расіі – рэалізаваны Пастаянным Камітэтам Саюзнай дзяржавы сумесна з Расійскай акадэміяй мастацтваў, Беларускім саюзам мастакоў, міністэрствамі культуры Беларусі і Расіі.

Мэта праекта – падкрэсліць аб’яднальную сілу мастацтва ў сучасным свеце. Адначасова гэта ўнікальная ініцыятыва ў галіне развіцця міжкультурнага дыялогу, умацавання саюзнага будаўніцтва, дэманстрацыі глыбінных сувязей паміж культурамі нашых краін.


У аснове назвы – тэзіс важнасці пабудовы адзінай інтэграцыйнай прасторы, якая сёння набывае новае гучанне – гаворка ідзе аб неабходнасці рэальнага збліжэння ва ўсіх сферах узаемадзеяння, стварэння адзінай культурнай прасторы.

Дадзены выставачны праект стартаваў 26 сакавіка ў Маскве ў зале “Яблык” музейна-выставачнага комплексу Галерэі мастацтваў Зураба Цэрэтэлі Расійскай акадэміі мастацтваў.

На выставе ў Мінску прадстаўлены творы мастакоў Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі – прызнаных майстроў сучаснага мастацтва дзвюх краін.

Іх творчасць паказвае розныя жанры, аднак экспазіцыя ўспрымаецца як адзінае цэлае, сімвал агульнай культурнай прасторы.


У адкрыцці выставы ўзялі ўдзел генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Вадзім Гігін, кіраўнік прадстаўніцтва Пастаяннага Камітэта Саюзнай дзяржавы ў Мінску Марыяна Шчоткіна, Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Веніямін, віцэ-прэзідэнт, член Прэзідыума Расійскай акадэміі мастацтваў Таццяна Качамасава, старшыня Беларускага саюза мастакоў Глеб Отчык, старшыня Расійскага саюза мастакоў Андрэй Кавальчук, прадстаўнікі міністэрстваў, ведамстваў, грамадскіх аб’яднанняў Рэспублікі Беларусь.


Выстаўка будзе працаваць да 23 красавіка 2024 г. у галерэі “Ракурс” (2-гі паверх)
Дата яе заканчэння можа быць зменена.

Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.
Час работы выставы адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.

Тэлефон для даведак: (8 017) 368 37 37.

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Мерапрыемствы

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).



Бібліятэкарам