ГалоўнаяІнфармацыйныя рэсурсыЭлектронныя інфармацыйныя рэсурсыБазы даных вядучых сусветных вытворцаў, набытыя бібліятэкай

Ліцэнзійныя базы даных, набытыя бібліятэкай

Доступ да ліцэнзійных баз даных адкрыты ў чытальных залах Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Да некаторых з іх – аддалена, з любога пункту доступу.

На час спынення абслугоўвання праз сістэму чытальных залаў па пытаннях працы, якая патрабуе папярэдняй рэгістрацыі ў бібліятэцы, звяртайцеся ў чат для кансультацыі.

Назва
Апісанне
Адзіны рэестр адміністрацыйна-тэрытарыяльных і тэрытарыяльных адзінак Рэспублікі Беларусь

База даных змяшчае інфармацыю аб аб’ектах адміністрацыйна-тэрытарыяльнага дзялення Беларусі (абласцях, раёнах, сельсаветах, населеных пунктах) і тэрыторыях спецыяльнага рэжыму выкарыстання (нацыянальных парках, заказніках, запаведніках, помніках прыроды).

Інфармацыя аб кожным аб’екце ўключае ўнікальны нумар, код па класіфікатару “Сістэма абазначэння аб’ектаў адміністрацыйна-тэрытарыяльнага дзялення і населеных пунктаў”, найменне, катэгорыю і падпарадкаванасць, найменне адміністрацыйнага цэнтра аб’екта.

Мовы дакументаў – рускі, беларускі.

Доступ да базы даных адкрыты ў чытальных залах НББ.
Антыплагіят

Праграмная сістэма “Антыплагіят” прызначана для праверкі тэкставых дакументаў на наяўнасць у іх запазычанняў і падрыхтоўкі справаздач па выніках. Атрыманая ў выніку праверкі справаздача змяшчае ранжыраваны спіс выяўленых крыніц запазычання, а таксама частку тэксту, дзе вылучаны запазычаныя фрагменты, што дазваляе вызначыць ступень арыгінальнасці тэксту дакумента, які правяраецца.

Доступ да рэсурсу адкрыты ў зале дысертацый.

Бизнес-инфо

Аналітычная прававая сістэма (АПС) змяшчае поўныя тэксты нарматыўных прававых дакументаў Рэспублікі Беларусь: законаў, дэкрэтаў, указаў, пастаноў, палажэнняў, рашэнняў органаў мясцовага самакіравання. Прадстаўлены таксама міжнародныя дагаворы, аналітычныя і даведачныя матэрыялы па бухгалтарскім ўліку, падаткаабкладанні, цэнаўтварэнні, кадравым справаводстве і працоўным заканадаўстве, ненарматыўныя дакументы па справаводстве, інструкцыі, прыклады і табліцы.

Мовы дакументаў – рускі, беларускі.

Доступ да базы даных адкрыты ў зале прававой інфармацыі.

БиблиоРоссика

Базавая калекцыя адной з найбуйнейшых электронна-бібліятэчных сістэм “БиблиоРоссика” змяшчае поўныя тэксты падручнікаў, вучэбных і вучэбна-практычных дапаможнікаў па прыродазнаўчых, тэхнічных і гуманітарных дысцыплінах. У яе ўваходзіць звыш 15 000 выданняў вядучых расійскіх выдавецтваў навуковай і вучэбнай літаратуры. Прадстаўлены таксама манаграфіі, часопісы, публіцыстыка, рускамоўная і перакладная проза сучасных аўтараў.

Мова дакументаў – руская.

Доступ да базы даных адкрыты як у чытальных залах НББ, так і аддалена. Для адкрыцця аддаленага доступу звярніцеся да бібліятэкара вашай чытальнай залы або ў чат па кансультацыю.

Знаниум (Znanium)

Электронна-бібліятэчная сістэма ўключае поўныя тэксты падручнікаў, вучэбных дапаможнікаў для вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі; манаграфіі, слоўнікі і даведнікі, спецыяльныя перыядычныя выданні па гуманітарных і прыродазнаўчых навуках, эканоміцы, праве, медыцыне, рэлігіі, педагогіцы і інш.

Мова дакументаў – руская.

Доступ да базы даных адкрыты як у чытальных залах НББ, так і аддалена. Для адкрыцця аддаленага доступу звярніцеся да бібліятэкара вашай чытальнай залы або ў чат па кансультацыю.

ИВИС

Карыстальнікам Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі даступны паўнатэкставыя калекцыі:

  • Выданні па грамадскіх і гуманітарных навуках;
  • Выданні па пытаннях абароны і бяспекі;
  • Бібліятэчная справа і інфармацыйнае абслугоўванне;
  • Цэнтральная прэса Расіі;
  • Газета “Правда” – поўная электронная версія (1912–2024);
  • Газета “Известия” – поўная электронная версія (1917–2024);
  • Рэгіянальныя газеты Расіі;
  • Выданні па педагогіцы і адукацыі;
  • Часопісы па эканоміцы і фінансах.

Мова дакументаў – руская.

Доступ да базы даных адкрыты як у чытальных залах НББ, так і аддалена. Для адкрыцця аддаленага доступу звярніцеся да бібліятэкара вашай чытальнай залы або ў чат па кансультацыю.

КансультантПлюс Комплекс даведачных прававых сістэм (ДПС) уключае ўвесь спектр заканадаўства Расійскай Федэрацыі: федэральныя законы і кодэксы; электронныя версіі нарматыўных прававых актаў органаў дзяржаўнай улады, прававых актаў тлумачальнага характару, правапрымяняльных актаў; каментары і кансультацыі спецыялістаў.

Усе дакументы падтрымліваюцца ў актуальным стане і цалкам адпавядаюць арыгіналам па змесце і афармленні.

Доступ да базы даных адкрыты ў зале прававой інфармацыі.

Лань

Электронна-бібліятэчная сістэма змяшчае лічбавыя версіі кніг выдавецтва “Лань” і іншых вядучых расійскіх выдавецтваў вучэбнай і навуковай літаратуры па розных галінах ведаў.

Мова дакументаў – руская.

Карыстальнікам Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі даступны паўнатэкставыя калекцыі:

  • Мастацтвазнаўства – Выдавецтва “Планета музыкі”;
  • Музыка і тэатр – Выдавецтва “Кампазітар”;
  • Музыка і тэатр – Выдавецтва “Планета музыкі”;
  • Музыка і тэатр – СПбДК імя М.А. Рымскага-Корсакава (Санкт-Пецярбургская дзяржаўная кансерваторыя імя М.А. Рымскага-Корсакава);
  • Сацыяльна-гуманітарныя навукі – Выдавецтва “МДІМА (Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт міжнародных адносін Міністэрства замежных спраў Расійскай Федэрацыі)”;
  • Сацыяльна-гуманітарныя навукі – Выдавецтва “Праметэй”.

Доступ да базы даных адкрыты як у чытальных залах НББ, так і аддалена.

ЛитРес

Доступ да базы даных адкрыты як у чытальных залах НББ, так і аддалена. Для адкрыцця аддаленага доступу звярніцеся да бібліятэкара вашай чытальнай залы або ў чат па кансультацыю.

МАРС (Міжрэгіянальны аналітычны роспіс артыкулаў) Зводная бібліяграфічная база даных змяшчае бібліяграфічныя запісы і анатацыі на артыкулы з больш за 2 200 назваў часопісаў, якія выдаюцца ў Расійскай Федэрацыі, Рэспубліцы Беларусь, Украіне і Рэспубліцы Казахстан. Кола крыніц пастаянна пашыраецца і ўключае як навуковыя, так і навукова-папулярныя часопісы.
Штогадовае папаўненне базы даных складае звыш 250 000 бібліяграфічных запісаў. Цяпер у ёй прадстаўлены апісанні больш за 2 млн артыкулаў па эканоміцы, праве, тэхніцы, фізіцы, медыцыне, сельскай гаспадарцы, гісторыі, культуры, мастацтве.
Карыстальнік базы даных мае магчымасць значна пашырыць кола крыніц па доследнай тэме, у тым ліку знайсці артыкулы з рэгіянальных выданняў, а таксама з выданняў, якія выпускаюцца спецыялізаванымі навучальнымі ўстановамі па культуры і мастацтве.
Храналагічная глыбіня – з 2001 года па сённяшні дзень.

Мовы дакументаў – руская, беларуская, украінская, англійская.

Доступ да базы даных адкрыты ў чытальных залах НББ.

Нормативка.by

Інфармацыйна-прававая сістэма, якая забяспечвае бухгалтараў, юрыстаў, работнікаў кадравых службаў, эканамістаў поўным комплексам прававой, аналітычнай і даведачнай інфармацыі.

Доступ да базы даных адкрыты ў зале прававой інфармацыі.
СаюзПраваІнфарм. Заканадаўства краін СНД Інфармацыйна-прававая сістэма змяшчае электронныя версіі дзеючых нарматыўных прававых актаў краін СНД. Прадстаўлены таксама дакументы, якія адлюстроўваюць міждзяржаўныя адносіны гэтых краін у рамках ЕўрАзЭС, Мытнага саюза і інш. Дакументы, выдадзеныя на нацыянальных мовах краіны СНД, маюць афіцыйны пераклад на рускую мову. Шэраг дакументаў суправаджаецца каментарамі спецыялістаў.

Мовы дакументаў – руская, беларуская і інш.

Доступ да базы даных адкрыты ў зале прававой інфармацыі.
Універсітэцкая бібліятэка

У электронна-бібліятэчнай сістэме змяшчаюцца рускамоўныя адукацыйныя рэсурсы (поўныя тэксты падручнікаў, вучэбна-практычных дапаможнікаў і вучэбна-метадычных комплексаў) па філасофіі, гісторыі, паліталогіі, правазнаўстве, эканоміцы, прыродазнаўчых навуках, інфармацыйных тэхналогіях, культуралогіі, псіхалогіі, сацыялогіі, рэлігіі, філалагічных навуках, літаратуразнаўстве, мастацтвазнаўстве і інш. Прадстаўлены таксама поўныя тэксты навуковых і навукова-папулярных выданняў (манаграфій, зборнікаў, часопісаў); твораў класічнай рускай, нямецкай, англійскай і амерыканскай мастацкай літаратуры; даведнікаў, слоўнікаў, энцыклапедый; ілюстраваных выданняў па мастацтве і інш.

Мовы дакументаў – руская, англійская, нямецкая. 

Доступ да базы даных адкрыты як у чытальных залах НББ, так і аддалена. Для адкрыцця аддаленага доступу звярніцеся да бібліятэкара вашай чытальнай залы або ў чат па кансультацыю.

Эксперт

Інфармацыйна-прававая сістэма змяшчае электронныя версіі ўсіх нарматыўных прававых дакументаў, прынятых рознымі органамі кіравання Рэспублікі Беларусь; міжнародныя пагадненні; формы тыпавых і прыкладных дагавораў; формы справаздач у Excel з аўтазапаўненнем; штотыднёвы агляд змяненняў заканадаўства; індэксы і каэфіцыенты, курсы валют Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь. Прадстаўлены таксама каментары, кансультацыі для бухгалтараў, эканамістаў, юрыстаў, работнікаў кадравых служб.

Мовы дакументаў – руская, беларуская.

Доступ да базы даных адкрыты ў зале прававой інфармацыі.

Электронная бібліятэка дысертацый Расійскай дзяржаўнай бібліятэкі

Паўнатэкставая база даных змяшчае электронныя версіі дысертацый і аўтарэфератаў дысертацый, абароненых у Расійскай Федэрацыі з пачатку 1990-х гг. па сённяшні час. Храналагічная глыбіня ахопу дысертацый і аўтарэфератаў дысертацый, абароненых у іншых рэспубліках СССР, у тым ліку ў Рэспубліцы Беларусь – 1982–1985 гг. Калекцыя ўніверсальная па змесце, на сённяшні дзень у ёй прадстаўлена звыш 900 000 поўных тэкстаў навуковых прац.

Мовы дакументаў – руская, беларуская, украінская і інш.

Доступ да базы даных адкрыты ў чытальных залах НББ.

ЭТАЛОН

Інфармацыйна-пошукавая сістэма “ЭТАЛОН” уяўляе сабой сукупнасць банкаў даных “Заканадаўства Рэспублікі Беларусь”, “Рашэнні органаў мясцовага кіравання і самакіравання”, “Міжнародныя дагаворы”, “Рашэнні органаў мясцовага кіравання і самакіравання”, “Судовая практыка”, “Формы дакументаў” і інш.

У склад ІПС “ЭТАЛОН” уваходзяць тэматычныя падборкі дакументаў па найбольш актуальных пытаннях – віртуальныя тэматычныя банкі даных.

Усе тэксты прававых актаў, якія змяшчаюцца ў банках даных, што функцыянуюць у ІПС “ЭТАЛОН”, прадстаўлены ў актуальным стане з магчымасцю прагляду гісторыі ўсіх унесеных змяненняў і (або) дапаўненняў.

Доступ да базы даных адкрыты ў зале прававой інфармацыі.

BOOK.ru

Электронна-бібліятэчная сістэма BOOK.ru змяшчае навучальныя і навуковыя выданні ад выкладчыкаў вядучых ВНУ Расіі. Фонд электроннай бібліятэкі ўключае больш за 29 000 выданняў практычна па ўсіх сферах навукі і адукацыі. Выпускае вучэбную літаратуру для вышэйшых і сярэдніх прафесійных навучальных устаноў, а таксама манаграфіі, навуковыя працы, энцыклапедыі, слоўнікі і даведнікі.

Доступ да базы даных адкрыты як у чытальных залах, так і аддалена. Для адкрыцця аддаленага доступу звярніцеся да бібліятэкара вашай чытальнай залы або ў чат за кансультацыяй.

CNKI Academic Reference

Адзіная ў Кітаі англамоўная платформа праекта China National Knowledge Infrastructure (CNKI), якая аб’ядноўвае бібліяграфічную інфармацыю і поўныя тэксты часопісаў і кніг.

Змяшчае часопісы, дысертацыі, матэрыялы канферэнцый, штогоднікі, даведачныя матэрыялы, электронныя кнігі – усяго больш за 13 млн анатацый і больш за 1,2 млн поўных тэкстаў у галіне навукі і тэхнікі, эканомікі, міжнародных адносін, кітаязнаўства і інш.

ilex

Інфармацыйна-прававы сэрвіс, прызначаны для бухгалтараў, юрыстаў, работнікаў кадравых служб і кіраўнікоў прадпрыемстваў. Змяшчае поўныя тэксты ўсіх нарматыўных прававых актаў Рэспублікі Беларусь, якія паступаюць у сістэму з Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі, і апошніх змяненняў у іх; актуальную інфармацыю аб правапрымяняльнай практыцы органаў судовай улады ў Рэспубліцы Беларусь; эксклюзіўныя аналітычныя матэрыялы; формы дакументаў, неабходныя для ажыццяўлення прафесійнай дзейнасці бухгалтараў, работнікаў кадравых служб, юрыстаў, спецыялістаў па закупках і ахове працы; дакументы, неабходныя для вядзення бюджэтнай і пазабюджэтнай дзейнасці, даведачную інфармацыю (курсы валют, календары, калькулятары, стаўкі, індэксы, каэфіцыенты) і інш.

Мовы дакументаў – руская, беларуская.

Доступ да базы даных адкрыты ў чытальных залах НББ
Polpred.com Обзор СМИ

Архіў важных публікацый, які збіраецца ўручную. База даных з рубрыкатарам: 53 галіны / 600 крыніц / 9 федэральных акруг РФ / 235 краін і тэрыторый / галоўныя матэрыялы / артыкулы і інтэрв’ю 6 000 першых асоб. Штодня – тысяча навін, поўны тэкст на рускай мове, мільён лепшых сюжэтаў інфармагенцтваў і дзелавой прэсы за 15 гадоў. Пошук з наладамі. Экспарт у Word сотняў артыкулаў у адзін клік. Інтэрнэт-сэрвісы па галінах і краінах.

Доступ да базы даных адкрыты ў чытальных залах НББ.

Бібліятэкарам
Віртуальныя праекты