ГалоўнаяНавіны

Навіны

Новыя ўзоры афармлення бібліяграфічнага апісання крыніц, якія выкарыстоўваюцца суіскальнікамі ў дысертацыях

2 Кас 2024

Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі ў адпаведнасці з патрабаваннямі дзяржаўнага стандарта СТБ 7.1-2024 “СІБВС. Бібліяграфічны запіс. Бібліяграфічнае апісанне. Агульныя патрабаванні і правілы складання”, зацверджанага пастановай Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь ад 12 лютага 2024 г. № 10, падрыхтаваны новыя ўзоры афармлення бібліяграфічнага апісання крыніц, якія выкарыстоўваюцца суіскальнікамі ў дысертацыях.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Юбілей таленавітага спецыяліста ў галіне бібліятэчнага краязнаўства

2 Кас 2024

2 кастрычніка спаўняецца 90 гадоў з дня нараджэння Рымы Міхайлаўны Чыгіровай – вядомага бібліёграфа, галоўнымі навуковымі інтарэсамі якога былі вывучэнне беларускага бібліяграфазнаўства і краязнаўчай дзейнасці айчынных бібліятэк.

Па старонках беларускага календара

Канцэрт-прэзентацыя нотных зборнікаў братоў Моніных

1 Кас 2024

1 кастрычніка ў бібліятэцы адбыўся канцэрт-прэзентацыя аўтарскіх нотных зборнікаў Мікіты і Юрыя Моніных (ДУДА “Дзіцячая музычная школа мастацтваў № 1 г. Брэста”) пры ўдзеле Вольгі Хаванскай (канцэртмайстар, ДУА “Гімназія № 17 г. Мінска”).

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Шчасце – служыць дабру

1 Кас 2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Шчасце – служыць дабру”, прысвечаная 80-годдзю беларускага пісьменніка Зіновія Прыгодзіча, праходзіць з 1 кастрычніка па 4 лістапада ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Кніжныя выстаўкі

Паднябесная імперыя: Кітай учора і сёння

1 Кас 2024

1 кастрычніка Кітайская Народная Рэспубліка адзначыць юбілейную дату – 75 гадоў з дня ўтварэння краіны. Да гэтай знамянальнай падзеі ў Кітайскім цэнтры кнігі (пам. 207g) з 1 кастрычніка па 28 лістапада будзе экспанавацца тэматычная кніжная выстава “Паднябесная імперыя: Кітай учора і сёння”.

Кніжныя выстаўкі

Узрост восені – цудоўны

1 Кас 2024

З 1 кастрычніка па 12 лістапада ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207а) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Грамадства для ўсіх узростаў”, прысвечаная Міжнароднаму дню пажылых людзей.

Кніжныя выстаўкі

Удзел у канферэнцыі “Перспектывы развіцця турызму ў сучасных умовах: сусветныя тэндэнцыі і рэгіянальныя кантэксты”

30 Вер 2024

27 верасня супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ўзялі ўдзел у IV Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Перспектывы развіцця турызму ў сучасных умовах: сусветныя тэндэнцыі і рэгіянальныя кантэксты”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Актуальныя пытанні метадычнай дзейнасці бібліятэк

30 Вер 2024

25 верасня на базе Мінскай абласной бібліятэкі імя А.С. Пушкіна адбылася абласная нарада “Актуальныя пытанні метадычнай дзейнасці бібліятэк” для работнікаў метадычнай службы публічных бібліятэк Мінскай вобласці.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

“Леў дзіцячага кіно”

29 Вер 2024

29 верасня спаўняецца 120 гадоў з дня нараджэння вядомага беларускага рэжысёра і сцэнарыста Льва Уладзіміравіча Голуба (1904–1994), які паспяхова працаваў у галіне дзіцячага фільма і ўнёс прыкметны ўклад у развіццё савецкага кіно.

Па старонках беларускага календара

Двойчы Герой Савецкага Саюза

29 Вер 2024

Званне Героя Савецкага Саюза Іосіфу Іракліевічу Гусакоўскаму (1904–1995) прысвоена двойчы: Указам Прэзідыума Вярхоўнога Савета СССР ад 23 верасня 1944 года “за ўзорнае выкананне баявых заданняў Камандавання на фронце барацьбы з нямецкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым адвагу і геройства” і Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 6 красавіка 1945 года.

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

Віншуем з 75-годдзем Людмілу Мікалаеўну Рабок!

27 Вер 2024

Ад усяго калектыву Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Людміле Мікалаеўне – самыя шчырыя віншаванні ў гэты юбілейны дзень нараджэння! Няхай моцным будзе тое, што даражэй за ўсё ў жыцці – здароўе, сям’я і сяброўства! Дом будзе адкрыты для шчасця, а ў жыцці заўсёды будзе месца цуду і чараўніцтву! Хай мінулае захоўвае цяпло ўспамінаў, а будучыня дорыць толькі радасныя падзеі, выдатны настрой і станоўчыя эмоцыі!

Партрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах

Паказаць болей
Бібліятэкарам