ГалоўнаяНавіны

Навіны

Віншуем з 75-годдзем ветэрана Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, бібліятэкара па прызванні Таццяну Мікалаеўну Мінчэня!

31 Жні 2023

Паважаная Таццяна Мікалаеўна! Ад усяго калектыву Нацыянальнай бібліятэкі прыміце віншаванні з юбілейным днём нараджэння і пажаданні моцнага здароўя на доўгія гады, гармоніі ў душы, дабрабыту, падтрымкі і ўвагі блізкіх людзей. Няхай Ваша жыццё заўсёды будзе напоўнена шчасцем, любоўю і спакоем, дорыць незабыўныя прыемныя ўражанні, радасныя падзеі і толькі пазітыўныя эмоцыі!

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Віншуем з 70-годдзем ветэрана Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Алену Васільеўну Цеплякову!

31 Жні 2023

З вялікай павагай і радасцю калектыў Нацыянальнай бібліятэкі віншуе Алену Васільеўну з цудоўнай датай! Хай моцным будзе тое, што даражэй за ўсё ў жыцці – здароўе, сям’я і дружба! Хай сёння і заўжды будзе шмат цяпла, клопату і ўвагі ад дарагіх сэрцу людзей! Цудоўнага настрою Вам, дабрабыту і сонечных фарбаў у жыцці!

Партрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах

Віншуем з 80-годдзем Галіну Антонаўну Злотнікаву!

30 Жні 2023

Галіне Антонаўне ад усяго калектыву Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – самыя шчырыя віншаванні з гэтай цудоўнай юбілейнай датай! Моцнага здароўя, светлага шчасця, невычэрпнай энергіі і сіл, любві і ўвагі родных і блізкіх людзей. Няхай кожны дзень будзе напоўнены мірам і радасцю, гармоніяй і спакоем!

Партрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах

Дзень беларускага пісьменства разам з Нацыянальнай бібліятэкай

29 Жні 2023

2–3 верасня Нацыянальная бібліятэка Беларусі возьме ўдзел у святкаванні XXX Дня беларускага пісьменства. Сёлета свята адбудзецца ў горадзе Гарадок, вядомым з XIII стагоддзя.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сацыяльна-прававыя меры па пераадоленні п’янства і алкагалізму ў Рэспубліцы Беларусь

29 Жні 2023

Прымеркаваная да Сусветнага дня цвярозасці і барацьбы з алкагалізмам тэматычная выстава “Сацыяльна-прававыя меры па пераадоленні п’янства і алкагалізму ў Рэспубліцы Беларусь” арганізавана ў зале прававой інфармацыі (пам. 207b) з 29 жніўня па 29 кастрычніка.

Кніжныя выстаўкі

Прававыя сістэмы ў дапамогу прафесійнай дзейнасці

28 Жні 2023

25 жніўня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылося мерапрыемства, прысвечанае магчымасцям выкарыстання даведачнай прававой сістэмы “КонсультантПлюс” (Расійская Федэрацыя).

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Экскурсія для дзяцей супрацоўнікаў Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, прысвечаная Дню ведаў

25 Жні 2023

24 жніўня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася экскурсія з элементамі тэатральнай пастаноўкі “Дакрануцца да казкі” з цыкла “Славутыя імёны Бацькаўшчыны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

У бібліятэцы прайшоў Адзіны дзень інфармавання

24 Жні 2023

24 жніўня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі ў рамках Адзінага дня інфармавання прайшла дыскусійная пляцоўка па абмеркаванні абноўленай Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі пройдзе міжнародны форум “Гісторыя для будучыні. Расія і Беларусь”

23 Жні 2023

12 кастрычніка ў Мінску адбудзецца Міжнародны форум “Гісторыя для будучыні. Расія і Беларусь”. Мерапрыемства пройдзе на высокім узроўні, з удзелам вядомых дзяржаўных і грамадскіх дзеячаў, а таксама вучоных і журналістаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Віншуем з 75-годдзем таленавітага бібліёграфа Таццяну Яўгеньеўну Мамедаву!

23 Жні 2023

Калектыў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі віншуе Таццяну Яўгеньеўну з цудоўным юбілеем і жадае моцнага здароўя, доўгіх гадоў жыцця, гармоніі, цяпла і павагі блізкіх і родных людзей!

Партрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах

Візіт дэлегацыі Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Казахстан

18 Жні 2023

18 жніўня Нацыянальную бібліятэку Беларусі наведала дэлегацыя Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Казахстан на чале з міністрам юстыцыі Азаматам Несіпбаевічам Ескараевым.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Фіналісткі конкурсу “Міс Беларусь” наведалі Нацыянальную бібліятэку

18 Жні 2023

Генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Вадзім Гігін 12 жніўня правёў пазнавальную экскурсію па “скарбніцы ведаў” для 24 фіналістак конкурсу “Міс Беларусь” і пазнаёміў іх з гісторыяй бібліятэкі, архітэктурнымі асаблівасцямі і мастацкім афармленнем будынка.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Шануем памяць і памятаем вялікі подзвіг: супрацоўнікі бібліятэкі наведалі тры мемарыяльныя комплексы Гомельшчыны

18 Жні 2023

Работнікі галоўнай бібліятэкі краіны аддалі даніну памяці загінуўшым у Вялікай Айчыннай вайне, усклаўшы кветкі пры наведванні трох мемарыяльных комплексаў: “Помнік дзецям – ахвярам Вялікай Айчыннай вайны” ў Красным Беразе, а таксама “Ала” і “Баграціён” у Светлагорскім раёне Гомельскай вобласці.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Паказаць болей
Мерапрыемствы

Музей кнігі адчыняе браму кніжных скарбаў

1 Чэр 2023

Музей кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (пам. 347) запрашае пазнаёміцца з лепшымі ўзорамі рукапіснай і друкаванай кнігі, створанымі на працягу стагоддзяў у розных кутках свету.

Бібліятэкарам