ГалоўнаяНавіныБібліятэка анлайн
Калядная сустрэча аўтараў публікацый навуковага зборніка “Бібліятэчны веснік”
Малая радзіма аўтара «Тараса на Парнасе»

“Мода і час”: 1970-я ў БССР

“Мода і час”: 1970-я ў БССР
Іншыя навіны

Больш за 100 фотаздымкаў, якія адлюстроўваюць тэндэнцыі моды 1970-х у БССР, папоўнілі электронную калекцыю “Мода і час”.

Ізаматэрыялы рубрык “Мода”, “Па заказах насельніцтва”, “Сучасны мужчына і трыкатаж” з часопіса “Служба быту Беларусі” дэманструюць апошнія павевы моды таго часу.

Moda-1.jpg

Стыль гэтага перыяду адрозніваўся разнастайнасцю каляровых рашэнняў. Адметная рыса – элегантнасць і прастата. Жаночай модзе былі ўласцівы плаўныя лініі, мяккія і лёгкія формы. Больш разнастайным стала мужчынскае адзенне.

Moda-2.jpg

У сярэдзіне 1970-х гадоў у модзе ўмацоўваецца народна-фальклорная традыцыя, або так званы стыль кантры. Папулярным становіцца адзенне з джынсу.

Moda-3.jpg

Як выглядала адзенне для жанчын і мужчын у Беларусі 1970-х? У якіх уборах жаніліся і выходзілі замуж? Якія аксэсуары былі ў трэндзе? Адказы на пытанні можна знайсці ў публікацыях электроннай калекцыі “Мода і час”.

Прадстаўлены ў электронным рэсурсе матэрыял разлічаны на шырокае кола карыстальнікаў і будзе карысны ўсім, хто цікавіцца моднымі тэндэнцыямі канца XX стагоддзя.

З фотаздымкамі можна азнаёміцца па спасылцы.

Матэрыял пададзены аддзелам фарміравання электроннай бібліятэкі.

Навіны

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прымайце ўдзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ

30 Кра 2024

Напярэдадні 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне аддзел экскурсійна-метадычнай работы / @excursion_nlb з 9 мая па 3 ліпеня запрашае ўсіх жадаючых узяць удзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Разведвальная аперацыя “Бібліятэка”

23 Кра 2024

18 красавіка адбылося 10 бібліяграфічных урокаў па патрыятычным выхаванні для вучняў 7–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62. 114. 153 і гімназіі № 11 г. Мінска з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Беларус Сяргей Грыцавец – першы ў СССР двойчы Герой Савецкага Саюза

30 Кра 2024

Званне Героя Савецкага Саюза выдатнаму лётчыку-асу Сяргею Іванавічу Грыцаўцу (1909–1939) было прысвоена двойчы: Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 лютага 1939 года “за выкананне спецыяльнага задання ўрада і інтэрнацыянальнага доўгу” і Указам ад 29 жніўня 1939 года “за ўзорнае выкананне баявых заданняў і выбітны гераізм, праяўлены пры выкананні баявых заданняў”.

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

Бібліятэкарам