ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Рукапісы Якуба Брайцава чакалі выдання на радзіме больш за паўстагоддзя
“Мода і час”: 1970-я ў БССР

Калядная сустрэча аўтараў публікацый навуковага зборніка “Бібліятэчны веснік”

Калядная сустрэча аўтараў публікацый навуковага зборніка “Бібліятэчны веснік”
Іншыя навіны

23 снежня ў прэс-цэнтры Нацыянальнай бібліятэкі адбылася калядная сустрэча аўтараў публікацый навуковага зборніка “Бібліятэчны веснік”.

У снежні 2022 г. выйшаў ужо 14-ты выпуск зборніка “Бібліятэчны веснік”, прымеркаваны да 100-гадовага юбілею Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (НББ). Прыемна, што ўсе гэтыя гады выданне адлюстроўвае актуальныя тэарэтычныя і практычныя пытанні бібліятэказнаўства, бібліяграфазнаўства, кнігазнаўства, культуралогіі, музеязнаўства і іншых сумежных навук.

Рэцэнзуемы навуковы зборнік “Бібліятэчны веснік” карыстаецца попытам як у прызнаных вучоных, так і ў маладых даследчыкаў-пачаткоўцаў з Беларусі, Расіі, Украіны і інш. Зборнік уваходзіць у пералік навуковых выданняў Вышэйшай атэстацыйнай камісіі для апублікавання вынікаў дысертацыйных даследаванняў. З рэдакцыйнай калегіяй нашага выдання ахвотна супрацоўнічаюць навукоўцы і практыкі, дзелячыся на яго старонках эўрыстычным вопытам. Прафесарска-выкладчыцкі склад дысцыплін інфармацыйна-бібліятэказнаўчага цыкла рэгулярна ўключае публікацыі са зборніка “Бібліятэчны веснік” у спісы для абавязковага вывучэння студэнтамі. Навуковае выданне вядома прафесійнай супольнасцю, публікацыі часта цытуюцца.

Мадэратарам каляднай сустрэчы стала Людміла Кірухіна, галоўны рэдактар рэдакцыі перыядычных выданняў выдавецкага аддзела НББ. З прывітальным словам да ўсіх прысутных выступілі Аксана Кніжнікава, генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, і Іван Саверчанка, дырэктар Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы НАН Беларусі, доктар філалагічных навук, прафесар, старшыня рэдкалегіі навуковага зборніка “Бібліятэчны веснік”. Ганаровым госцем і ідэйным натхняльнікам мерапрыемства стаў Юрый Чорны, кіраўнік Цэнтра па вывучэнні праблем інфарматыкі ІНІГН РАН, вядучы навуковы супрацоўнік, кандыдат філасофскіх навук (г. Масква, Расія). Сярод удзельнікаў каляднай сустрэчы аўтараў былі Уладзімір Кулажэнка, дырэктар Фундаментальнай бібліятэкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, старшыня савета Беларускай бібліятэчнай асацыяцыі, Алена Іванова, дырэктар Нацыянальнай кніжнай палаты Беларусі, Ала Шарамецьева, начальнік інфармацыйнага цэнтра НББ. Мерапрыемства наведалі таксама прадстаўнікі Рэспубліканскай навукова-тэхнічнай бібліятэкі, бібліятэкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі і супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Мерапрыемства прайшло ў вельмі цёплай і душэўнай атмасферы. Удзельнікі каляднай сустрэчы распавялі аб сваіх навуковых і практычных пошуках, падзяліліся вопытам супрацоўніцтва з рэдакцыяй зборніка “Бібліятэчны веснік”, абмеркавалі перспектывы развіцця гэтага выдання. Прысутныя выказалі жаданне і ўпэўненасць у далейшым плённым узаемадзеянні з Нацыянальнай бібліятэкай і павіншавалі адзін аднаго з надыходзячымі навагоднімі святамі.

Нагадваем, што 14-ты выпуск навуковага зборніка “Бібліятэчны веснік” ужо даступны для набыцця ў кіёску НББ (цэнтральны ўваход, дакантрольная зона, 1-шы паверх).

Матэрыял пададзены рэдакцыяй перыядычных выданняў і выданняў з працягам выдавецкага аддзела.

Навіны

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прымайце ўдзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ

30 Кра 2024

Напярэдадні 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне аддзел экскурсійна-метадычнай работы / @excursion_nlb з 9 мая па 3 ліпеня запрашае ўсіх жадаючых узяць удзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Разведвальная аперацыя “Бібліятэка”

23 Кра 2024

18 красавіка адбылося 10 бібліяграфічных урокаў па патрыятычным выхаванні для вучняў 7–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62. 114. 153 і гімназіі № 11 г. Мінска з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Беларус Сяргей Грыцавец – першы ў СССР двойчы Герой Савецкага Саюза

30 Кра 2024

Званне Героя Савецкага Саюза выдатнаму лётчыку-асу Сяргею Іванавічу Грыцаўцу (1909–1939) было прысвоена двойчы: Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 лютага 1939 года “за выкананне спецыяльнага задання ўрада і інтэрнацыянальнага доўгу” і Указам ад 29 жніўня 1939 года “за ўзорнае выкананне баявых заданняў і выбітны гераізм, праяўлены пры выкананні баявых заданняў”.

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

29–30 красавіка – 1–5 мая 1944 года. 18 тыдняў да Вызвалення

30 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Бібліятэкарам