ГалоўнаяНавіны

Навіны

Другая сусветная вайна: урокі гісторыі і сучаснасць

25 Жні 2009

З 26 жніўня па 30 верасня 2009 года ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі (3-ці паверх, кальцавы калідор) праходзіць выстаўка “Другая сусветная вайна: урокі гісторыі і сучаснасць”, прысвечаная 70-й гадавіне пачатку Другой сусветнай вайны (1939–1945 гг.).

Кніжныя выстаўкі

Сузор’е таленту

20 Жні 2009

З 19 жніўня па 10 верасня 2009 года ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць юбілейная кніжная выстаўка "Сузор’е таленту", прысвечаная 60-годдзю Пятра Іванавіча Брыгадзіна, беларускага вучонага-гісторыка, заслужанага работніка адукацыі Беларусі (1999).

Кніжныя выстаўкі

Сустрэча міністра культуры Рэспублікі Беларусь і пасла Харватыі ў Расіі і Беларусі

13 Жні 2009

12 жніўня 2009 года ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася сустрэча міністра культуры Рэспублікі Беларусь П.П. Латушкі з паслом Харватыі ў Расіі і Беларусі Н. Кохаравічам.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі падарылі унікальныя дакументы

12 Жні 2009

12 жніўня 2009 года ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася прэс-канферэнцыя, прысвечаная перадачы ЗП “Брытыш-Амерыкан Табака Трэйдынг Кампані” ў дарунак бібліятэцы калекцыі унікальных рукапісных і старадрукаваных кніг, беларускіх перыядычных выданняў, карт.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Архітэктура – справа яго жыцця

11 Жні 2009

З 8 па 20 жніўня 2009 года ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць юбілейная выстаўка "Архітэктура – справа яго жыцця", прысвечаная 70-годдзю беларускага архітэктара, вучонага-даследчыка архітэктуры, педагога Вячаслава Міхайлавіча Чарнатава.

Кніжныя выстаўкі

Рабства ў XXI стагоддзі: прычыны феномена і механізмы супрацьдзеяння

10 Жні 2009

З 10 жніўня па 13 верасня ў аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі (2-гі паверх, пам. 207) адкрыта тэматычная выстаўка “Рабства ў XXI стагоддзі: прычыны феномена і механізмы супрацьдзеяння”.

Кніжныя выстаўкі

Карэнныя народы: зберагчы культуру – захаваць народ

6 Жні 2009

З 6 жніўня па 6 верасня ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (2-гі паверх, пам. 207g) адкрыта кніжная выстаўка “Карэнныя народы: зберагчы культуру – захаваць народ”, прысвечаная Міжнароднаму дню карэнных народаў свету.

Кніжныя выстаўкі

Шчырая споведзь

5 Жні 2009

З 3 па 18 жніўня 2009 года ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць юбілейная кніжная выстаўка "Шчырая споведзь", прысвечаная 80-годдзю з дня нараджэння беларускага паэта Алеся (Аляксандра Сяргеевіча) Ставера (1929–1995).

Кніжныя выстаўкі

Мерапрыемствы

“Суд хуткі, правы, літасцівы і роўны для ўсіх...”: да 160-годдзя Судовай рэформы

1 Ліс 2024

З 1 лістапада 2024 г. па 10 студзеня 2025 г. у зале прававой інфармацыі (пам. 207b) адкрыта тэматычная выстава “Суд хуткі, правы, літасцівы і роўны для ўсіх...”, прысвечаная 160-годдзю Судовай рэформы.

Бібліятэкарам
Віртуальныя праекты