ГалоўнаяНавіны

Навіны

“Аднойчы на Раство”: 4 студзеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі пройдзе святочны баль

27 Сне 2024

Падзея абяцае стаць надзвычай атмасфернай, бо ў гэты дзень прыгожыя танцы, класічная музыка, вытанчаныя касцюмы будуць паяднаныя з паэзіяй, пранікнёнымі песнямі, тэатральнымі эцюдамі і самымі цікавымі экспанатамі на зімовую і калядную тэматыку з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Да 75-годдзя з дня нараджэння ветэрана Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Ганны Рыгораўны Грачаноўскай

30 Сне 2024

Ганна Рыгораўна нарадзілася ў пасёлку Вялікая Пісарэўка Сумскай вобласці (Украінская ССР). Скончыўшы ў 1966 годзе школу, паступіла ў Харкаўскі дзяржаўны інстытут культуры (цяпер – Харкаўская дзяржаўная акадэмія культуры).

Партрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах

Акцёр-легенда Купалаўскага тэатра

29 Сне 2024

29 снежня спаўняецца 90 гадоў з дня нараджэння Віктара Паўлавіча Тарасава (1934–2006), акцёра, народнага артыста Беларусі і СССР, які сыграў сотні бліскучых роляў у тэатры, кіно, на радыё і тэлебачанні.

Па старонках беларускага календара

Унікальная выстава “Кнігі ў дар Прэзідэнту” – у Мазыры

27 Сне 2024

27 і 28 снежня ў рамках рэспубліканскага грамадска-культурнага праекта “Марафон адзінства” выставачны праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі “Кнігі ў дар Прэзідэнту” ўбачаць жыхары Мазыра.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Марозныя ўзоры на старонках

27 Сне 2024

З 27 снежня 2024-га па 8 студзеня 2025 г. запрашаем усіх аматараў зімовых гісторый і святочнага настрою наведаць выставу “Марозныя ўзоры на старонках”, якая праходзіць у зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Кніжныя выстаўкі

IV Рэгіянальная чытацкая канферэнцыя “Фадзееўскія чытанні” ў Хабараўску

26 Сне 2024

24 снежня на базе Далёкаўсходняй дзяржаўнай навуковай бібліятэкі адбылася IV Рэгіянальная чытацкая канферэнцыя з міжнародным удзелам “Фадзееўскія чытанні”, прысвечаная выдатнаму рускаму савецкаму пісьменніку Аляксандру Аляксандравічу Фадзееву (1901–1956) і асэнсаванню гісторыі далёкаўсходняй літаратуры ў кантэксце развіцця айчыннага і сусветнага літаратурнага працэсу.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Зала дакументаў па мастацтве прапануе: рубрыка “Асобы. Даты. Падзеі”

24 Сне 2024

На мінулым тыдні адбылася найважнейшая культурная падзея – 100-годдзе беларускага кіно. У межах рубрыкі “Асобы. Даты. Падзеі” да векавога юбілею айчыннай кінематаграфіі ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306) падрыхтавана новая экспазіцыя “Дубль 100”.

Зала дакументаў па мастацтве прапануе...

ЮНКТАД – 60 гадоў развіцця і супрацоўніцтва

24 Сне 2024

З 24 снежня 2024-га па 21 студзеня 2025 года ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207а) адкрыта тэматычная кніжная выстаўка “ЮНКТАД – 60 гадоў развіцця і супрацоўніцтва”, прысвечаная 60-годдзю заснавання Канферэнцыі ААН па гандлі і развіцці (ЮНКТАД).

Кніжныя выстаўкі

Наш выбар – наша будучыня!

24 Сне 2024

У 2025 годзе ў нашай краіне адбудзецца выключна важная і знакавая грамадска-палітычная падзея – выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Дадзеныя выбары завяршаюць цыкл электаральных кампаній па абноўленай Канстытуцыі.

Кніжныя выстаўкі

Рэспубліканскі семінар для экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў

23 Сне 2024

21 снежня ў рамках месяца гастранамічнага турызму ў Мінску адбыўся рэспубліканскі семінар для экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў, мэта якога – развіццё ўнутранага і ўязнога турызму.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

15–29 снежня 1944 года. 21–20 тыдняў да Перамогі

23 Сне 2024

Працяг новага праекта Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне” прысвечаны 80-годдзю Перамогі савецкага народа над нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў Вялікай Айчыннай вайне. З канца ліпеня 2024-га па май 2025 г. на партале Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944–1945 гг., якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне”

Бібліятэка працягвае ўдзел у “Марафоне адзінства”: Брэст

22 Сне 2024

20 і 21 снежня ў рамках рэспубліканскага грамадска-культурнага праекта “Марафон адзінства” Нацыянальная бібліятэка Беларусі знаёміць жыхароў і гасцей Брэста з цікавымі выставамі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Паказаць болей
Бібліятэкарам
Віртуальныя праекты