ГалоўнаяНавіныДа 100-годдзя літаб'яднання "Маладняк"
Прэзентацыя альманаха “Казахстан – Беларусь” і сустрэча пісьменнікаў дзвюх краін
Забытае імя ў гісторыі бібліятэкі

Алічбаваны альбом “Фоталетапіс з хатняга архіва Яна Скрыгана”

Алічбаваны альбом “Фоталетапіс з хатняга архіва Яна Скрыгана”
Іншыя навіны

У межах віртуальнага праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця”, прымеркаванага да 100-годдзя літаб’яднання “Маладняк”, рэалізуюцца самыя розныя ініцыятывы: праводзяцца мерапрыемствы, далучаюцца зацікаўленыя даследчыкі і партнёры, наладжваюцца сувязі з нашчадкамі маладнякоўцаў. Несумненнай каштоўнасцю праекта з’яўляюцца алічбаваныя дакументы, сярод якіх не толькі артыкулы, але і кнігі.

У лістападзе 2020 г. адзначалася 115-годдзе з дня нараджэння пісьменніка Яна Скрыгана. Да гэтай даты Нацыянальная бібліятэка падрыхтавала новы віртуальны раздзел праекта, а таксама арганізавала літаратурны вечар “Кругі лёсу Яна Скрыгана”. Былі наладжаны сувязі з дачкой пісьменніка Галінай Іванаўнай Скрыган, якая шмат робіць для ўшанавання памяці свайго бацькі. Да юбілею яна падрыхтавала альбом “Фоталетапіс з хатняга архіва Яна Скрыгана”, які перадала з аўтографам ў дар бібліятэцы.

skrygalbom.jpg

Мерапрыемства “Кругі лёсу Яна Скрыгана”. 12 лістапада 2020 г. Фота Н. Жарскай

У выданне ўвайшло некалькі соцень фатаграфій з архіва Яна Скрыгана, а таксама пазнейшыя фота яго сям’і, многія з якіх ніколі раней не публікаваліся. Кніга пазнаёміць з шэрагам фотаздымкаў з мерапрыемстваў, прысвечаных памяці пісьменніка, галерэяй партрэтаў. Фатаграфіі суправаджаюцца каментарамі.

Згодна з аўтарскім дагаворам, які бібліятэка заключыла з Галінай Іванаўнай, кніга “Фоталетапіс з хатняга архіва Яна Скрыгана” алічбавана і даступна кожнаму карыстальніку ў нашай электроннай бібліятэцы, а таксама ў прысвечаным пісьменніку раздзеле віртуальнага праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця”.

Запрашаем усіх зацікаўленых да азнаямлення з гэтым каштоўным выданнем.

                     Матэрыял пададзены інфармацыйна-аналітычным аддзелам.

Навіны

Лекцыя-канцэрт “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”

26 Кра 2024

25 красавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылася заключная ў сезоне 2023–2024 гг. інтэрактыўная лекцыя-канцэрт з цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў ДУА "Сярэдняя школа № 62 г. Мінска" ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам