4 Чэр 2024
Дзяржаўная ўстанова “Нацыянальная бібліятэка Беларусі” паведамляе аб змене рэжыму працы ў летні перыяд – з 1 чэрвеня па 31 жніўня 2024 года.
4 Чэр 2024
Дзяржаўная ўстанова “Нацыянальная бібліятэка Беларусі” паведамляе аб змене рэжыму працы ў летні перыяд – з 1 чэрвеня па 31 жніўня 2024 года.
24 Ліп 2024
23 ліпеня Нацыянальную бібліятэку Беларусі наведалі міністр культуры і нацыянальнай палітыкі Амурскай вобласці Расійскай Федэрацыі Надзея Даргунова і міністр фізічнай культуры і спорту Амурскай вобласці Расійскай Федэрацыі Дзмітрый Куцека.
24 Ліп 2024
Праблема захоўвання фондаў буйнейшага кнігасховішча, адсутнасць свабодных месцаў для чытачоў, цяжкія ўмовы працы для ўсіх работнікаў. Якія меры прымаліся для выратавання бібліятэкі? Такія важныя пытанні разглядаліся на старонках перыядычнага друку 1986–1989 гадоў.
23 Ліп 2024
Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”.
Штотыдзень са студзеня па ліпень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.
23 Ліп 2024
У 2024 г. спаўняецца 220 гадоў Мікіце Іванавічу Гарбачэўскаму (1804–1879 ці 1880), вядомаму вучонаму, археографу, крыніцазнаўцу і педагогу, які па праву лічыцца адным са стваральнікаў беларускай навуковай архівістыкі.
20 Ліп 2024
Дарагая Ала Яўгенаўна, ад калектыва Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі прыміце самыя цёплыя і шчырыя віншаванні з юбілейнай датай! Няхай здароўе будзе моцным, дабрабыт – вечным, а поспех – пастаянным! Хай Ваш дом будзе поўным дастатку, шчасця, радасці і смеху, жыццё прыносіць толькі пазітыўныя эмоцыі. А блізкія людзі акружаць Вас любоўю, клопатам і спакоем. Заставайцеся такой жа вясёлай і жыццярадаснай, мудрай, прыгожай і яркай.
18 Ліп 2024
18 ліпеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі прайшоў адзіны дзень інфармавання на тэму “30-годдзе інстытута прэзідэнцтва Рэспублікі Беларусь”. Спікерам выступіў намеснік старшыні РГА “Белая Русь” Першамайскага раёна Эдуард Кузняцоў.
18 Ліп 2024
Работнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі горад Смаленск – адзін з самых старажытных расійскіх гарадоў, дзе захаваліся ўнікальныя ўзоры рускага дойлідства XVI–XVII стагоддзяў.
18 Ліп 2024
У зале дакументаў па мастацтве (пам. 306) у межах рубрыкі “Асобы. Даты. Падзеі” чытачоў парадуе новая экспазіцыя “Анатоль Концуб: кераміст ці жывапісец?”, прымеркаваная да 75-годдзя бабруйскага мастака.
17 Ліп 2024
Прафсаюзным камітэтам было прынята рашэнне заахвоціць супрацоўнікаў Нацыянальнай бібліятэкі квіткамі на канцэрт XXXIII Міжнароднага фестывалю мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску”, які адбыўся 15 ліпеня ў Летнім амфітэатры.
17 Ліп 2024
16 ліпеня ў бібліятэцы прайшоў семінар “Беларусь – рэспубліка-партызанка”, прысвечаны партызанскаму руху, легендарным партызанам, тым, хто ўсімі сіламі набліжаў Вялікую Перамогу.
16 Ліп 2024
Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”.
Штотыдзень са студзеня па ліпень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.
16 Ліп 2024
Званне Героя Савецкага Саюза аднаму з самых легендарных партызанскіх камандзіраў Васілю Захаравічу Каржу (1899–1967) было прысвоена Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 15 жніўня 1944 года за “ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з германскім фашызмам і праяўленыя пры гэтым адвагу і геройства ”.
16 Ліп 2024
16 ліпеня спаўняецца 80 гадоў з дня правядзення ў Мінску партызанскага парада. Ён стаў сапраўдным пераможным трыумфам партызан, у подзвігах якіх праявілася жыццёвая сіла народа, яго адзінства, моцны дух і любоў да роднай зямлі.
15 Ліп 2024
Міністэрства спорту і турызму і Нацыянальнае агенцтва па турызму пры падтрымцы Міністэрства інфармацыі, Міністэрства культуры і Міністэрства адукацыі праводзяць IV Рэспубліканскі конкурс сацыяльнай рэкламы “#ПознайБеларусь”.
15 Ліп 2024
13 ліпеня ў дзіцячым пакоі прайшлі творчыя заняткі “Кветачкі ў збаночку”, на якіх дзеці зрабілі выраб з фаамірану.
15 Ліп 2024
11 ліпеня ў Віцебскай абласной бібліятэцы імя У.І. Леніна да 100-годдзя з дня памяці гісторыка, краязнаўцы і даследчыка Аляксея Парфяновіча Сапунова (1851–1924) адбылося ўрачыстае адкрыццё выставы “Спадчына збіральніка Віцебскай даўніны”.
15 Ліп 2024
У канцы ліпеня 1944 г. тэрыторыя сучаснай Беларусі была цалкам вызвалена ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. 80-годдзю гэтай падзеі прысвечана першая частка віртуальнага праекта “Газетныя радкі чытаючы сэрцам”. Гэтая частка праекта неўзабаве будзе выдадзена ў папяровым варыянце.
11 Ліп 2024
Званне Героя Савецкага Саюза было прысвоена Мінаю Піліпавічу Шмырову (1891–1964) Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 15 жніўня 1944 года “за ўзорнае выкананне ўрадавых заданняў у барацьбе супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў у тыле праціўніка і праяўленыя асаблівыя заслугі ў развіцці партызанскага руху ў Беларусі”.
9 Ліп 2024
Зала мастацтва – адзін з цэнтраў прыцягнення таленавітых і творчых асоб: мастакоў, архітэктараў, рэжысёраў і ўсіх, хто знаходзіцца ў нястомным пошуку прыгажосці і самавыяўлення. Нядаўна нашу залу наведала дызайнер-мадэльер, член Саюза дызайнераў Беларусі Ніна Федорчанка, якая ўразіла супрацоўнікаў сектара і чытачоў сваім дзівосным элегантным абліччам.
24 Ліп 2024
24 Ліп 2024
10 Ліп 2024
10 Ліп 2024