ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Фотавыстаўка “Cвятло беларускіх храмаў”
Канферэнцыя Расійскай асацыяцыі электронных бібліятэк

Будзь здаровы, чалавек

Будзь здаровы, чалавек
Іншыя навіны

З 4 красавіка па 6 мая ў аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі (пам. 207) адкрыта тэматычная кніжная выстаўка “Будзь здаровы, чалавек”, прымеркаваная да Сусветнага дня здароўя.


Гэты Дзень быў заснаваны на першай сесіі Сусветнай асамблеі аховы здароўя ў 1948 годзе і штогод адзначаецца 7 красавіка, пачынаючы з 1950 года. Дата абрана не выпадкова – 7 красавіка 1948 года ўступіў у сілу Статут Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ).

У Статуце СААЗ здароўе вызначана як стан поўнага фізічнага, душэўнага і сацыяльнага дабрабыту, а не толькі як адсутнасць хвароб і фізічных дэфектаў. Імкненне да дасягнення ўсімі людзьмі планеты вышэйшага ўзроўню здароўя – асноўная мэта арганізацыі.

Мільёны людзей ва ўсім свеце разумеюць велізарную важнасць здароўя для прадуктыўнага і шчаслівага жыцця. У сучасным грамадстве, якое хутка трансфармуецца, каштоўнасць здароўя і здаровага ладу жыцця застаецца на вядучай пазіцыі, таму правядзенне Сусветнага дня здароўя з кожным годам прыцягвае ўсё большую ўвагу як глабальных лідараў, так і грамадскасці ва ўсіх краінах. Ахова і ўмацаванне здароўя людзей застаецца першачарговай задачай і для органаў дзяржаўнай улады ўсіх узроўняў, і для міжнародных і грамадскіх арганізацый.

Сусветны дзень здароўя – гэта глабальная кампанія, накіраваная на прыцягненне ўвагі кожнага жыхара нашай планеты да праблем здароўя і яго аховы. Ён дае ўнікальную магчымасць завастрыць увагу сусветнага супольніцтва на праблемах грамадскай аховы здароўя і пытаннях здароўя людзей і схіліць урады, міжнародныя арганізацыі, дзелавыя кругі і цывільнае грамадства да сумесных намаганняў, накіраваных на рашэнне гэтых праблем.

Кожны год правядзенне свята звязваецца з пэўнай тэмай. За апошнія гады пад час Дня здароўя былі падняты пытанні, якія датычацца псіхічнага здароўя чалавека, мацярынства, бяспекі на дарогах, уплыву кліматычных змен на здароўе чалавека, бяспекі медыцынскіх устаноў і г.д. Тэма Сусветнага дня здароўя ў 2012 годзе – “Старэнне і здароўе”.

Незалежна ад таго, дзе мы жывём, старэнне кранае кожнага з нас – маладых і пажылых, мужчын і жанчын, багатых і бедных. Прыцягваючы ўвагу да гэтай тэмы, СААЗ падкрэслівае, што добрае здароўе на працягу ўсяго жыцця дапамагае людзям пажылога ўзросту весці паўнавартаснае і прадуктыўнае жыццё і заставацца карыснымі для сваіх блізкіх і грамадства.

Працэс старэння ў XXI стагоддзі значна адрозніваецца ад таго, як праходзіла старэнне ў мінулым. На працягу наступных пяці гадоў упершыню ў гісторыі чалавецтва колькасць людзей ва ўзросце 65 гадоў і старэйшых перавысіць колькасць дзяцей ва ўзросце менш за пяць гадоў. У перыяд паміж 2000 і 2050 гг. доля насельніцтва старэйшага за 60 гадоў у свеце падвоіцца прыблізна з 11 % да 22 %. Чалавецтву неабходна пераасэнсаваць працэсы старэння. У Сусветны дзень здароўя СААЗ прапаноўвае задумацца, якое грамадства мы хочам стварыць, і разгледзець палітыку і дзеянні, якія неабходна праводзіць у жыццё з тым, каб прадбачыць старэнне насельніцтва і прымаць адпаведныя зваротныя меры, паставіўшы ў цэнтр увагі здароўе чалавека.

На выстаўцы прадстаўлена больш за 100 дакументаў: кнігі, брашуры і перыядычныя выданні. Вялікую частку складаюць дакументы міжнародных арганізацый (ААН, СААЗ, ЮНЕСКА, Еўрапейскага саюза, Савета Еўропы) на рускай і англійскай мовах.

Экспазіцыя ўключае наступныя тэматычныя раздзелы:

  • Міжнародныя рэкамендацыі і стандарты ў галіне аховы здароўя.
  • Ахова здароўя грамадзян у Рэспубліцы Беларусь.
  • Здароўе маці і дзіцяці.
  • Барацьба супраць інфекцыйных хвароб і ВІЧ/СНІДу.
  • Вада, санітарыя і гігіена.
  • Палітыка ў галіне здаровага ладу жыцця і лекаў.
  • Старэнне і здароўе.

Выстаўка будзе карысная спецыялістам у галіне аховы здароўя, медыцынскім работнікам, навуковым супрацоўнікам, выкладчыкам, студэнтам вышэйшых навучальных устаноў, а таксама ўсім, хто цікавіцца праблемамі аховы здароўя і пытаннямі здаровага ладу жыцця.

Карысныя спасылкі:

Сістэма Арганізацыя Аб’яднаных Нацый

Сусветная арганізацыя аховы здароўя

ЮНФПА

ЮНІСЕФ

Група Сусветнага банка

Навіны

Лекцыя-канцэрт “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”

26 Кра 2024

25 красавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылася заключная ў сезоне 2023–2024 гг. інтэрактыўная лекцыя-канцэрт з цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў ДУА "Сярэдняя школа № 62 г. Мінска" ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам