ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Валерый Анісенка: “Тэатр – мой храм і маё жыццё”
Навукова-практычны семінар “Электронная культура”

Каб жыла культура продкаў: беларускія народныя святы, абрады, традыцыі

Каб жыла культура продкаў: беларускія народныя святы, абрады, традыцыі
Іншыя навіны

З 26 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праводзіцца выстаўка “Каб жыла культура продкаў: беларускія народныя святы, абрады, традыцыі”.


Духоўным багаццем, якое мы атрымалі ў спадчыну ад продкаў, можна ганарыцца перад усім светам і, каб захаваць сваю самабытнасць у культурным асяроддзі, неабходна яго зберагчы і перадаць будучым пакаленням. Багацце гэта – народныя святы, абрады, звычаі. Да сённяшніх дзён яны не страцілі сваёй мэтавай накіраванасці і прызначэння ў народным жыцці, здолелі захаваць у сабе адну з найцікавейшых старонак народнага побыту, нашай нацыянальнай культурнай спадчыны.

Матэрыялы, прадстаўленыя ў экспазіцыі, дазволяць наведвальнікам падрабязней пазнаёміцца з тым, як святкавалі нашы продкі найбольш значныя ў іх жыцці каляндарныя і сямейна-бытавыя святы, дапамогуць выкарыстаць элементы традыцыйнай абраднасці пры правядзенні сучасных свят грамадскага гучання і сямейных урачыстасцей.

Увесь год нашы продкі жылі клопатамі аб зямлі і ўраджаі. Склалася цэлая сістэма свят, абрадаў, гульняў, ігрышчаў, што замацаваліся ў быце і зрабіліся пэўнымі арыенцірамі пры выкананні сельскагаспадарчых работ і пад час адпачынку ў гадавым коле. Пра зімовыя (Каляды, Масленіца, Грамніцы), веснавыя (Вялікдзень, Юр’я, Сёмуха), летнія (Купалле, Дажынкі), восеньскія (Багач, Дзяды), іншыя каляндарныя святы і абрады раскажуць выданні і публікацыі, змешчаныя ў раздзеле “Вясёлка часу”.

У раздзеле “Адвечны лад жыцця” сабрана літаратура, прысвечаная сямейна-абрадавым святам, а таксама забаронам, прадпісанням і правілам паводзін чалавека ў сям’і, якія звязаны з падрыхтоўкай і правядзеннем абрадаў сямейна-родавай накіраванасці – нараджэння, хрэсьбін, вяселля, пахавання.

Цікавым для настаўнікаў, класных кіраўнікоў, выхавальнікаў, кіраўнікоў фальклорных і тэатральных гурткоў будзе раздзел “Хутка ў нашай хаце свята”, які змяшчае метадычныя парады, рэкамендацыі па арганізацыі і правядзенні ранішнікаў, прысвечаных народным святам і абрадам, а таксама сцэнарыі правядзення Масленіцы, Вялікадня, вяселля, вячорак і іншых каляндарна-абрадавых і сямейна-бытавых свят.

Усяго экспазіцыя налічвае каля 300 кніг і часопісаў.

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 27 16.

Навіны

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прымайце ўдзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ

30 Кра 2024

Напярэдадні 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне аддзел экскурсійна-метадычнай работы / @excursion_nlb з 9 мая па 3 ліпеня запрашае ўсіх жадаючых узяць удзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Разведвальная аперацыя “Бібліятэка”

23 Кра 2024

18 красавіка адбылося 10 бібліяграфічных урокаў па патрыятычным выхаванні для вучняў 7–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62. 114. 153 і гімназіі № 11 г. Мінска з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Беларус Сяргей Грыцавец – першы ў СССР двойчы Герой Савецкага Саюза

30 Кра 2024

Званне Героя Савецкага Саюза выдатнаму лётчыку-асу Сяргею Іванавічу Грыцаўцу (1909–1939) было прысвоена двойчы: Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 лютага 1939 года “за выкананне спецыяльнага задання ўрада і інтэрнацыянальнага доўгу” і Указам ад 29 жніўня 1939 года “за ўзорнае выкананне баявых заданняў і выбітны гераізм, праяўлены пры выкананні баявых заданняў”.

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

29–30 красавіка – 1–5 мая 1944 года. 18 тыдняў да Вызвалення

30 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Бібліятэкарам