ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
“Дзякуй землякам, што не падкія да грошай”
Аднойчы ўначы... Бібліятэчная творчая акцыя

Культура Беларусі: традыцыі і перспектывы

Культура Беларусі: традыцыі і перспектывы
Іншыя навіны

З 4 кастрычніка па 10 снежня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі (2-гі паверх, кальцавы калідор) арганізавана выстаўка “Культура Беларусі: традыцыі і перспектывы”, прысвечаная Дню работніка культуры.


Беларуская культура захавала сваю ўнікальнасць і належыць да агульнаеўрапейскай культурнай спадчыны і сучаснай сусветнай культуры. Развіццё культуры сёння з’яўляецца адным з прыярытэтаў дзяржаўнай палітыкі. Культура – душа, гонар і слава беларускага народа, яна аб’ядноўвае і ўзвышае нацыю, застаецца вечнай каштоўнасцю чалавецтва.

У прапанаванай экспазіцыі прадстаўлена каля 200 дакументаў, сярод іх – даведачныя і энцыклапедычныя выданні, манаграфіі, альбомы, буклеты, якія расказваюць пра гісторыю і сучасны стан культуры нашай краіны.

Асобным з’яўляецца раздзел выстаўкі “Магілёў – культурная сталіца Беларусі 2013 года”, прысвечаны цудоўнаму гораду, які стаў пятым (пасля Віцебска, Полацка, Гомеля і Нясвіжа), атрымаўшым ганаровы статус культурнай сталіцы Беларусі.

Прытрымліваючыся сваіх слаўных традыцый, Магілёў заўсёды быў і застаецца высокаразвітым цэнтрам не толькі асветы, адукацыі, але культуры і духоўнасці. У горадзе дзейнічаюць тэатры (драматычны і лялечны), абласныя музеі (краязнаўчы і мастацкі), кінатэатры, гарадскія бібліятэкі, школы мастацтваў, палацы, дамы культуры і клубы. Яркімі падзеямі ў культурным жыцці Магілёва сталі буйныя культурныя мерапрыемствы, сярод якіх міжнародныя музычныя фестывалі “Залаты шлягер” і “Магутны Божа”, міжнародны маладзёжны тэатральны форум “Март-кантакт”, міжнародныя фестывалі дзіцячай творчасці “Залатая пчолка” і народнай творчасці “Вянок сяброўства”.

Выстаўка будзе цікавай для шырокага кола чытачоў і наведвальнікаў бібліятэкі.

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 28 86.

Навіны

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прымайце ўдзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ

30 Кра 2024

Напярэдадні 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне аддзел экскурсійна-метадычнай работы / @excursion_nlb з 9 мая па 3 ліпеня запрашае ўсіх жадаючых узяць удзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Разведвальная аперацыя “Бібліятэка”

23 Кра 2024

18 красавіка адбылося 10 бібліяграфічных урокаў па патрыятычным выхаванні для вучняў 7–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62. 114. 153 і гімназіі № 11 г. Мінска з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Беларус Сяргей Грыцавец – першы ў СССР двойчы Герой Савецкага Саюза

30 Кра 2024

Званне Героя Савецкага Саюза выдатнаму лётчыку-асу Сяргею Іванавічу Грыцаўцу (1909–1939) было прысвоена двойчы: Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 лютага 1939 года “за выкананне спецыяльнага задання ўрада і інтэрнацыянальнага доўгу” і Указам ад 29 жніўня 1939 года “за ўзорнае выкананне баявых заданняў і выбітны гераізм, праяўлены пры выкананні баявых заданняў”.

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

29–30 красавіка – 1–5 мая 1944 года. 18 тыдняў да Вызвалення

30 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Бібліятэкарам