ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Настаўнік новага тысячагоддзя
Выстаўка шаржаў Алега Карповіча

Лепшыя кнігі Беларусі – 2008

Лепшыя кнігі Беларусі – 2008
Іншыя навіны

З 25 верасня для наведвальнікаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адкрыта кніжная выстаўка, на якой прадстаўлены выданні – прызёры XLVIII Нацыянальнага конкурсу "Мастацтва кнігі".


Гэта кнігі, якія атрымалі ганаровы дыплом пераможца і памятны знак-сімвал "Залаты фаліянт", а таксама кнігі – дыпламанты I, II і III ступенў.

Каля 100 выданняў экспазіцыі размеркаваны па наступных раздзелах: "Тэматычныя намінацыі", "Спецыяльныя намінацыі", "Персанальныя намінацыі". Усе кнігі адзначаны спецыяльнымі інфармацыйнымі этыкеткамі, змешчаны звесткі пра асобныя выдавецтвы.

У 12 тэматычных намінацыях лепшымі сталі:

  • кніга "Мікола Селяшчук. Гучанне музыкі нябёсаў" серыі "Мастакі Беларусі" ("Мастацкая літаратура");
  • падручнікі "Буквар" А. Клышкі і "Букварь" Н.А. Сторажавай ("Народная асвета");
  • кніга для дзяцей А. Грачанікава "Казка пра Івана-ганчара і пачвару-цара" ("Мастацкая літаратура");
  • навуковыя выданні В. Бялявінай і Л. Ракавай "Мужчынскі касцюм на Беларусі", "Жаночы касцюм на Беларусі" серыі "Культурныя скарбы Беларусі" ("Беларусь");
  • энцыклапедыі А. Кулагіна "Праваслаўныя храмы Беларусі", "Каталіцкія храмы Беларусі" ("Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі");
  • кніга-альбом У. Ліхадзедава "Синагоги" ("РифТур");
  • даведнікі "Геральдика мира" і "Мінск стары і новы" ("Харвест");
  • альбом "Валерый Шкаруба. Жывапіс" ("Белпринт");
  • фотаальбом Дз. Раманюка "Мой шлях – Беларусь" ("РифТур");
  • кнігі-альбомы "Я – гражданин Республики Беларусь" ("Пачатковая школа"), "Сакральная живопись Беларуси XV–XVIII веков" ("Беларусь"), "Могилевская область" ("Международный центр интеграционной информации. Общественный пресс-центр Дома прессы").

У персанальных намінацыях найлепшым ілюстратарам прызнаны Валерый Славук, найлепшым дызайнерам кнігі – Тамара Мельянец, найлепшым фотамастаком – Дзяніс Раманюк. У спецыяльных намінацыях адзначаны РУП "Белкартография" за выданне карт па гісторыі, РВУ "Літаратура і Мастацтва" за кнігу "Сялянская энцыклапедыя ў творах М. Тарасюка" і выдавецтва Белорусскага экзархата за выданне кнігі "Православные святыни мира".

Нацыянальная бібліятэка Беларусі прадстаўляе свае кнігі на конкурс з 2006 года. У 2006 годзе кніга "Рарытэты Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі" атрымала дыплом I ступені ў намінацыі "За лепшую паліграфію", у 2007 годзе буклет "Нацыянальная бібліятэка Беларусі" (выдавецтва "Мастацкая літаратура") удзельнічаў у намінацыі "Лепшае навукова-папулярнае выданне". Сёлета ў намінацыі "Выдавецкі дэбют" дыплом I ступені атрымаў буклет Ф.А. Ястраба "I Міжнародны фестываль пейзажа", прысвечаны творчасці Віталя Цвіркі.

Выстаўка яркая, пазнавальная, актуальная і цікавая для тых, хто сочыць за развіццём і сучасным станам паліграфічнай і выдавецкай дзейнасці ў нашай рэспубліцы.

Кантактны тэлефон: 293-28-86.

Навіны

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прымайце ўдзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ

30 Кра 2024

Напярэдадні 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне аддзел экскурсійна-метадычнай работы / @excursion_nlb з 9 мая па 3 ліпеня запрашае ўсіх жадаючых узяць удзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Вызваленне Беларусі на старонках перыядычнага друку

2 Май 2024

З 2 мая па 12 ліпеня ў чытальнай зале міжбібліятэчнага і індывідуальнага абанемента (пам. 164) будзе экспанавацца выстава “Вызваленне Беларусі на старонках перыядычнага друку”, прысвечаная 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам