ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Ахова азонавага слоя: захаванне прынятых абавязацельстваў
Удзел бібліятэкі ў ХХ Дні беларускага пісьменства

Мой Мінск, у сэрцы ты адзіны!

Мой Мінск, у сэрцы ты адзіны!
Іншыя навіны

З 5 верасня па 8 кастрычніка праходзіць выстаўка “Мой Мінск, у сэрцы ты адзіны!”, прымеркаваная да Дня горада (14 верасня).


Нацыянальная бібліятэка Беларусі віншуе жыхароў і гасцей Мінска з Днём горада і запрашае наведаць святочную кніжную экспазіцыю (2-гі паверх, кальцавы калідор).

Мінск – сталіца і самы буйны горад Рэспублікі Беларусь з багатым гістарычным мінулым. Першае згадванне пра яго сустракаецца ў старажытнарускім летапісе “Аповесць мінулых гадоў” і адносіцца да 1067 года. З летапісаў дакладна вядома, што ў пачатку ХІІ ст. Мінск становіцца цэнтрам асобнага княства. З XIV ст. гісторыя горада звязана з Вялікім Княствам Літоўскім. Актывізацыя гаспадарчай дзейнасці Мінска спрыяла атрыманню ім у канцы XV ст. гарадскога самакіравання, а ў другой палове XVI ст. – статусу цэнтра Мінскага ваяводства. У 1919 годзе горад афіцыйна становіцца сталіцай Беларусі.

У пачатку трэцяга тысячагоддзя Мінск уваходзіць у лік 273 буйнейшых гарадоў свету з насельніцтвам больш за 1 млн чалавек і займае годнае месца сярод іх. Гэта сучасны еўрапейскі горад з развітай інфраструктурай, які мае свае афіцыйныя сімвалы: герб, сцяг і гімн.

Адгарнуць невядомыя старонкі жыцця беларускай сталіцы, пазнаёміцца з гісторыяй старажытнага і сучаснага Мінска з яго галоўнымі вуліцамі і плошчамі, архітэктурнымі збудаваннямі, манументальнымі помнікамі дапаможа прапанаваная кніжная выстаўка.

Структурна экспазіцыя складаецца з шасці частак.

Першы раздзел “Сталіца чароўнай краіны” ўключае кніжныя выданні, якія знаёмяць наведвальнікаў выстаўкі са сталіцай-прыгажуняй, расказваюць пра яе гістарычнае мінулае і сучасны стан.

Пра найбольш значныя прадпрыемствы горада, міжнародныя выстаўкі і дзелавыя форумы апавядаюць раздзелы “Цэнтр міжнародных камунікацый” і “Прамысловы і дзелавы цэнтр краіны”.

У раздзелах “Духоўнае жыццё Мінска” і “Горад ведаў” сабраны кнігі пра дзяржаўныя тэатры, музеі і вядучыя навучальныя ўстановы Мінска.

Мінск паўстае як спартыўная сталіца Беларусі ў раздзеле “Горад здароўя і высокіх сацыяльных стандартаў”. Тут паказваецца гісторыя спорту і алімпійскага руху горада, развіццё сацыяльнай сферы.

Экспазіцыя змяшчае каля 150 выданняў.

Кантактныя тэлефоны: (8 017) 293 28 86, 293 29 80.

           
                 
           
                 
           
                 
           
                 
           

Навіны

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прымайце ўдзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ

30 Кра 2024

Напярэдадні 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне аддзел экскурсійна-метадычнай работы / @excursion_nlb з 9 мая па 3 ліпеня запрашае ўсіх жадаючых узяць удзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Разведвальная аперацыя “Бібліятэка”

23 Кра 2024

18 красавіка адбылося 10 бібліяграфічных урокаў па патрыятычным выхаванні для вучняў 7–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62. 114. 153 і гімназіі № 11 г. Мінска з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Беларус Сяргей Грыцавец – першы ў СССР двойчы Герой Савецкага Саюза

30 Кра 2024

Званне Героя Савецкага Саюза выдатнаму лётчыку-асу Сяргею Іванавічу Грыцаўцу (1909–1939) было прысвоена двойчы: Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 лютага 1939 года “за выкананне спецыяльнага задання ўрада і інтэрнацыянальнага доўгу” і Указам ад 29 жніўня 1939 года “за ўзорнае выкананне баявых заданняў і выбітны гераізм, праяўлены пры выкананні баявых заданняў”.

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

Бібліятэкарам