ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Паход аўтографаў у Год кнігі
Першы дырэктар: вядомыя і невядомыя старонкі біяграфіі

Наша зямля – наша багацце!

Наша зямля – наша багацце!
Іншыя навіны

З 3 верасня па 31 кастрычніка ў зале перыядычных выданняў (пам. 106) праходзіць тэматычная выстаўка “Наша зямля – наша багацце!”.


Зямля з’яўляецца асновай жыцця і дабрабыту народа. Яна асноўны прыродны рэсурс, матэрыяльная ўмова жыцця і дзейнасці людзей, база для размяшчэння і развіцця ўсіх галін народнай гаспадаркі, галоўны сродак вытворчасці ў сельскай гаспадарцы і істотная крыніца атрымання харчу. Мудрае, руплівае і клапатлівае стаўленне да зямлі, захаванне яе ўрадлівасці, разумнае выкарыстанне – наш абавязак перад сённяшнім і будучымі пакаленнямі.

Рэспубліка Беларусь – адна з нешматлікіх краін былога Савецкага Саюза, якая зрабіла стаўку на развіццё сельскай гаспадаркі, захаваўшы тым самым самабытнасць свайго працавітага народа і пашану разважных людзей.

Сёння ўмацаванню аграрнай эканомікі можа спрыяць павышэнне эфектыўнасці выкарыстання ўнутраных рэзерваў. Задзейнічаць рэзервовыя магчымасці здольны інавацыі. Якія яны, асноўныя напрамкі інавацыйнага развіцця земляробчай галіны Беларусі? Пра гэта і многае іншае раскажуць прадстаўленыя на выстаўцы артыкулы з часопісаў “Зямля Беларусі”, “Агропанорама”, “Беларуская сельская гаспадарка”, “Наша сельская гаспадарка”, “Земляробства і ахова раслін” і інш.

Адзін з блокаў экспазіцыі прысвечаны тым, хто захоплены загарадным жыццём. Цікавасць выкліча падборка матэрыялаў з папулярных ілюстраваных часопісаў “Родная прырода”, “Хозяин”, “Сад и огород”, “Домашние цветы”, “Наша усадьба”, “Приусадебное хозяйство”, у якіх прадстаўлены шматлікія публікацыі пра сучасныя тэхналогіі і народны вопыт догляду саду, кветніка, грады з агароднінай і інш.

Усяго экспазіцыя налічвае звыш 40 перыядычных выданняў.

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 25 87.

Навіны

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прымайце ўдзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ

30 Кра 2024

Напярэдадні 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне аддзел экскурсійна-метадычнай работы / @excursion_nlb з 9 мая па 3 ліпеня запрашае ўсіх жадаючых узяць удзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Вызваленне Беларусі на старонках перыядычнага друку

2 Май 2024

З 2 мая па 12 ліпеня ў чытальнай зале міжбібліятэчнага і індывідуальнага абанемента (пам. 164) будзе экспанавацца выстава “Вызваленне Беларусі на старонках перыядычнага друку”, прысвечаная 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам