ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Хараство італьянскага мастацтва ў выданнях бібліятэкі Франка Марыя Рычы
Спадчына ў фокусе аб'ектыва

Паэт фарбы і лініі

Паэт фарбы і лініі
Іншыя навіны

У зале выяўленчых і відэадакументаў (пам. 307) ладзіцца выстаўка “Паэт фарбы і ліні” да 170-годдзя з дня нараджэння рускага мастака, акадэміка Пецярбургскай акадэміі мастацтваў Міхаіла Аляксандравіча Урубеля.


Талент Міхаіла Урубеля ўнікальны. Ён першы сярод рускіх мастакоў займеў непаўторны індывідуальны стыль. Майстар універсальных магчымасцей, Міхаіл Аляксандравіч уславіў сваё імя практычна ва ўсіх відах і жанрах выяўленчага мастацтва: жывапісе, графіцы, дэкаратыўнай скульптуры, тэатральным мастацтве.

Мастак стаў першай і самотнай “беззаконнай каметай” рускага сімвалізму, якая ярка ўспыхнула на небасхіле рускага мастацтва. “Абуджаць ад дробязей будзённага велічнымі вобразамі” – жывапіснае крэда генія. Жывая любоў да натуры, адкрытая ім у вялікіх майстроў Рэнесансу, – камертон сапраўднасці мастацтва майстра.

Па словах А. Блока, мастак – гэта той, каму наканавана бачыць не толькі першы план свету, але і тое, што ўтоена за ім, хто слухае сусветны аркестр і паўтарае яго без фальшу.

От жизни лживой и известной
Твоя мечта тебя влечет
В простор лазурности небесной
Иль в глубину сапфирных вод…

Нам недоступны, нам незримы,
Меж сонмов вопиющих сил,
К тебе нисходят серафимы,
В сияньи многоцветных крыл.

И там, в торжественной пустыне,
Лишь ты постигнул до конца –
Простертых крыльев блеск павлиний
И скорбь эдемского лица! (В. Брюсов)

На выстаўцы прадстаўлена больш за 140 дакументаў. Гэта альбомы, рэпрадукцыі, паштоўкі, прысвечаныя творчасці вялікага мастака.

Экспазіцыя, разлічаная на ўсе катэгорыі чытачоў, якія цікавяцца гісторыяй рускага жывапісу і графікі, адкрыта з 17 сакавіка па 26 красавіка 2011 г.

Кантактны тэлефон: 293-27-58.

           
                 
           
                 
           
                 
           

Навіны

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прымайце ўдзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ

30 Кра 2024

Напярэдадні 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне аддзел экскурсійна-метадычнай работы / @excursion_nlb з 9 мая па 3 ліпеня запрашае ўсіх жадаючых узяць удзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Вызваленне Беларусі на старонках перыядычнага друку

2 Май 2024

З 2 мая па 12 ліпеня ў чытальнай зале міжбібліятэчнага і індывідуальнага абанемента (пам. 164) будзе экспанавацца выстава “Вызваленне Беларусі на старонках перыядычнага друку”, прысвечаная 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам