ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Загадкавы Кітай
Сучаснае і будучае насельніцтва Зямлі

Песня шчырага сэрца

Песня шчырага сэрца
Іншыя навіны

З 7 па 31 ліпеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць юбілейная выстаўка “Песня шчырага сэрца”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння Алеся Астапенкі (1920–1970), беларускага паэта, перакладчыка.


У сваіх вершах Алесь (Аляксандр Кірылавіч) Астапенка ўслаўляў ваенны подзвіг савецкага чалавека, яго стваральную мірную працу.

На выстаўцы прадстаўлена больш за 70 дакументаў, якія сістэматызаваны ў 4 раздзелах.

Першы раздзел “Паэзія стваральнай працы і міру” ўключае кнігі аўтара “Выпрабаванне” (1947, 1980), “Дзень маёй Радзімы” (1952), “Сэрца спявае” (1960), а таксама публікацыі яго твораў у часопісах і калектыўных зборніках.

Значнае месца ў творчасці Алеся Астапенкі займае перакладчыцкая дзейнасць. У раздзеле экспазіцыі “Майстэрства перакладчыка” шырока прадстаўлены пераклады на беларускую мову грузінскіх казак, твораў рускіх, украінскіх, літоўскіх, латышскіх, нямецкіх, польскіх паэтаў.

У раздзеле “А песня засталася...” прадстаўлены творы Алеся Астапенкі, пакладзеныя на музыку беларускімі кампазітарамі Г. Вагнерам, Я. Кузняцовым, Д. Лукасам, С. Палонскім, Р. Пукстам, Н. Сакалоўскім.

Завяршае экспазіцыю раздзел “Дарога жыцця і творчасці”, у якім можна азнаёміцца з публікацыямі пра жыццё і творчасць паэта, змешчанымі ў энцыклапедычных выданнях, часопісах і калектыўных зборніках.

Экспазіцыя ілюстравана фотаздымкамі пісьменніка.

Кантактны тэлефон: 293-27-16.

Навіны

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прымайце ўдзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ

30 Кра 2024

Напярэдадні 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне аддзел экскурсійна-метадычнай работы / @excursion_nlb з 9 мая па 3 ліпеня запрашае ўсіх жадаючых узяць удзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Разведвальная аперацыя “Бібліятэка”

23 Кра 2024

18 красавіка адбылося 10 бібліяграфічных урокаў па патрыятычным выхаванні для вучняў 7–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62. 114. 153 і гімназіі № 11 г. Мінска з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Беларус Сяргей Грыцавец – першы ў СССР двойчы Герой Савецкага Саюза

30 Кра 2024

Званне Героя Савецкага Саюза выдатнаму лётчыку-асу Сяргею Іванавічу Грыцаўцу (1909–1939) было прысвоена двойчы: Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 лютага 1939 года “за выкананне спецыяльнага задання ўрада і інтэрнацыянальнага доўгу” і Указам ад 29 жніўня 1939 года “за ўзорнае выкананне баявых заданняў і выбітны гераізм, праяўлены пры выкананні баявых заданняў”.

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

Бібліятэкарам