ГалоўнаяНавіны

Навіны

Cемінар “Рэсурсы адкрытага доступу і інтэгрыраваныя пошукавыя сэрвісы: прымяненне ў навукова-адукацыйнай дзейнасці”

30 Кра 2021

5 мая адбудзецца анлайн-семінар “Рэсурсы адкрытага доступу і інтэгрыраваныя пошукавыя сэрвісы: прымяненне ў навукова-адукацыйнай дзейнасці”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Экскурсія “Помнім боль і страты твае, Беларусь…” па творах ваеннай тэматыкі Івана Шамякіна

30 Кра 2021

Напярэдадні Дня Перамогі ў Нацыянальнай бібліятэцы прайшла першая экскурсія, прысвечаная творчасці  Івана Шамякіна. Яна распрацавана ў межах цыкла “Славутыя імёны Бацькаўшчыны” і прымеркавана да 100-годдзя з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Зборнік і відэаархіў ХVII Міжнародных кнігазнаўчых чытанняў

30 Кра 2021

Зборнік ХVII Міжнародных кнігазнаўчых чытанняў традыцыйна падрыхтаваны і выдадзены да канферэнцыі. Усе зацікаўленыя могуць набыць яго ў кіёску бібліятэкі. Відэаархіў пасяджэнняў прадстаўлены ў адкрытым доступе, і кожны можа паслухаць даклады.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Працягваецца рэгістрацыя на канферэнцыю

30 Кра 2021

19 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбудзецца навукова-практычная канферэнцыя “Духоўнае адраджэнне грамадства і праваслаўная кніга”. Традыцыйна мерапрыемства ладзіцца ў рамках XXVII Міжнародных Кірыла-Мяфодзіеўскіх чытанняў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

На скрыжалях паэзіі і прозы

30 Кра 2021

Да 90-годдзя з дня нараджэння беларускага пісьменніка, паэта, літаратуразнаўца Алега Лойкі ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) з 30 красавіка па 14 ліпеня праходзіць выстаўка “На скрыжалях паэзіі і прозы”.

Кніжныя выстаўкі

Віртуальная чытальная зала НББ для бібліятэк Гомельскай вобласці: знаёмства з рэсурсамі і практыкай аддаленага абслугоўвання

29 Кра 2021

29 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся анлайн-семінар з прадстаўнікамі публічных бібліятэк Гомельскай вобласці.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

29 Кра 2021

Сёння – 100 год з дня нараджэння выдатнага гісторыка і гістарычнага пісьменніка Міколы Ермаловіча, чые кнігі былі настольнымі для некалькіх пакаленняў беларусаў.

Навіны бібліятэк

Вобразы старажытнай Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

28 Кра 2021

28 красавіка ў галерэі “Мабільная” (3-ці паверх) у межах Года народнага адзінства стартавала мастацкая выстаўка “Старажытная Беларусь”, прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння беларускага гісторыка Міколы Ермаловіча.

Мастацкія выстаўкі

Семінар “Імёны, прозвішчы, мянушкі: што гавораць генеалагічныя крыніцы?” (+відэа)

28 Кра 2021

27 красавіка ў бібліятэцы прайшоў семінар па генеалогіі. Мерапрыемства адбылося па ініцыятыве навукова-даследчага аддзела кнігазнаўства Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ў супрацы са спецыялістамі Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

28 Кра 2021

У гісторыі беларускай літаратуры хапае таямніц – асабліва горка, калі гаворка ідзе пра зніклыя бясследна рукапісы, якіх да жудасці шмат... Але ёсць і творы, што часам і друкаваліся, але з розных прычын засталіся няскончаныя, і мы можам толькі гадаць, як бы іх давяршылі аўтары.

Навіны бібліятэк

28 Кра 2021

Напярэдадні 125-годдзя Кандрата Крапівы ў выдавецтве «Мастацкая літаратура» ў серыі «Жыццё знакамітых людзей Беларусі» пабачыла свет выданне «Кандрат Крапіва. Шлях да неўміручасці: успаміны, эсэ». Укладальніцай і аўтарам асобных артыкулаў выступіла ўнучка класіка Алена Атраховіч. Пра тое, як ішла праца над кнігай, а таксама, як цяпер асэнсоўваецца спадчына знакамітага сатырыка, яна расказала падчас сустрэчы з карэспандэнтам «ЛіМа».

Навіны бібліятэк

Беларусазнаўчыя інфармацыйныя рэсурсы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ў дапамогу адукацыйнаму працэсу

27 Кра 2021

27 красавіка адбыўся анлайн-семінар для бібліятэкараў школьных бібліятэк, арганізаваны Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і Магілёўскім дзяржаўным абласным інстытутам развіцця адукацыі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Паказаць болей
Бібліятэкарам
Віртуальныя праекты