ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Колькі нас? Якія мы?
І наш “Бэўвульф”

Праз прызму стагоддзяў да будучыні

Праз прызму стагоддзяў да будучыні
Іншыя навіны

З 4 ліпеня па 30 жніўня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць выстаўка “Праз прызму стагоддзяў да будучыні”, на якой прадстаўлены гісторыка-прыгодніцкія, дэтэктыўныя і фантастычныя творы беларускіх пісьменнікаў.


Без перабольшання можна сказаць, што прыгодніцкую, дэтэктыўную і фантастычную літаратуру любяць усе. Сёння яна стала асабліва папулярнай. Экспазіцыя знаёміць чытачоў з лепшымі выданнямі гэтых жанраў. Тут і вострасюжэтныя творы, якія апавядаюць пра даўно мінулыя часы, і творы пра касмічныя падарожжы і незнаёмыя цывілізацыі, і пра раскрыццё жорсткіх злачынстваў і таленавітых следчых.

На тэматычная кніжная выстаўцы прадстаўлены гісторыка-прыгодніцкія раманы У. Караткевіча, У. Арлова, В. Іпатавай, Л. Дайнекі, К. Тарасава, Ю. Татарынава і інш. Іх творы захапляюць сюжэтам і высакароднасцю герояў.

Здольнасць да фантазіі – адна з найважнейшых уласцівасцей чалавека, бо фантазія спрыяе духоўнаму руху, мастацкай і тэхнічнай творчасці, дапамагае спасцігнуць наш свет. Экспазіцыя знаёміць з вытокамі фантастычнага жанру, які прысутнічаў у беларускай літаратуры з даўніх часоў, бо звязаны з фальклорам і вераваннямі беларусаў (Я. Баршчэўскі “Шляхціч Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях”); разглядае развіццё фантастычнага жанру ад навукова-фантастычных раманаў У. Шыціка і М. Гамолкі да рамана-фэнтэзі Н. Ракіцінай і кіберпанка А. Паўлухіна. У сваіх творах пісьменнікі падымаюць злабадзённыя праблемы, адлюстроўваюць перспектывы духоўнага і навукова-тэхнічнага развіцця чалавецтва. І цікавасць да гэтага жанру літаратуры расце, бо, як адзначае С. Мінскевіч, “калі на мове народа ствараецца навуковая фантастыка, то народ мае будучыню”.

У параўнанні з іншымі жанрамі дэтэктыў у беларускай літаратуры з’явіўся пазней – у канцы ХХ ст. Этапным момантам для яго станаўлення сталі творы У. Караткевіча “Дзікае паляванне караля Стаха”, “Чорны замак Альшанскі”. Таксама на выстаўцы прадстаўлены творы М. Адамчыка, М. Чаргінца, М. Клімковіча, С. Трахімёнка, В. Праўдзіхіна, І. Воранава і інш.

Выклікае цікавасць раздзел выстаўкі, прысвечаны дзіцячай прыгодніцкай літаратуры. Тут экспануюцца творы Я. Маўра, П. Місько, М. Чарняўскага, Э. Скобелева, Д. Вінаградава і інш.

Асобная частка экспазіцыі знаёміць з публікацыямі ў навуковых зборніках і часопісах, прысвечанымі развіццю беларускай фантастыкі, нацыянальнага дэтэктыва, гістарычнай прозы.

Экспазіцыя налічвае каля 320 дакументаў.

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 27 16.

Навіны

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прымайце ўдзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ

30 Кра 2024

Напярэдадні 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне аддзел экскурсійна-метадычнай работы / @excursion_nlb з 9 мая па 3 ліпеня запрашае ўсіх жадаючых узяць удзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Разведвальная аперацыя “Бібліятэка”

23 Кра 2024

18 красавіка адбылося 10 бібліяграфічных урокаў па патрыятычным выхаванні для вучняў 7–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62. 114. 153 і гімназіі № 11 г. Мінска з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Беларус Сяргей Грыцавец – першы ў СССР двойчы Герой Савецкага Саюза

30 Кра 2024

Званне Героя Савецкага Саюза выдатнаму лётчыку-асу Сяргею Іванавічу Грыцаўцу (1909–1939) было прысвоена двойчы: Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 лютага 1939 года “за выкананне спецыяльнага задання ўрада і інтэрнацыянальнага доўгу” і Указам ад 29 жніўня 1939 года “за ўзорнае выкананне баявых заданняў і выбітны гераізм, праяўлены пры выкананні баявых заданняў”.

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

Бібліятэкарам