ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Акцыя “Кніжны марафон“
АБСЕ і сучасныя выклікі

Сугучнасць часоў

Сугучнасць часоў
Іншыя навіны

З 6 жніўня па 5 кастрычніка ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305) праходзіць выстаўка “Сугучнасць часоў”, прысвечаная 150-годдзю з дня нараджэння рускага кампазітара, дырыжора і педагога А.К. Глазунова (1865–1936).


Прызнаны мэтр рускай музыкі, грамадскі дзеяч, прадаўжальнік традыцый “Магутнай кучкі” і Чайкоўскага Аляксандр Канстанцінавіч Глазуноў вядомы шматлікім аматарам музыкі.

Пераходны момант на мяжы XIX–XX стагоддзяў у Расіі абумовіў стылявыя змены ў творчасці кампазітара. У яго творах прасочваецца “дыялог” мінулага з сучаснасцю, злучэнне лірыка-эпічнай і лірыка-драматычнай галін рускай музыкі.

З’яўляючыся кампазітарам з абсалютным слыхам, ён мог тэхнічна выкарыстаць душу ўсіх інструментаў, таму яго творчасць вельмі разнастайная і шырокая – яна ахоплівае амаль усю музычную палітру: сімфанічную музыку, творы для сольных інструментаў і для сольных інструментаў з аркестрам, камерную музыку, духоўную і свецкую вакальную, сцэнічную і балетную. Найважнейшае значэнне ў яго творчасці маюць яго сімфанічныя творы.

На выстаўцы прадстаўлены нотныя выданні твораў аўтара. Сярод іх – сюіты “З сярэдніх вякоў”, “Маленькая сюіта”, сімфоніі, сімфанічныя паэмы, “Канцэрт-балада для віяланчэлі з аркестрам”, “Канцэрт для скрыпкі з аркестрам”, п’есы “Песня менестрэля”, прэлюдыі, фугі і інш.

Дапаўняюць падборку аўдыядакументы вядомых твораў А. Глазунова – балеты "Раймонда", "Паненка-служанка, або Выпрабаванне Дамиса", " Поры года", сюіта "Шапеніяна", "Балетная сюіта", сімфанічная паэма "Сценька Разін", сімфоніі № 1, 2, 3, 4, 5, 6, 7, 8, 9, канцэрты, творы для струнных інструментаў, саксафона і многае інш.

Творчая спадчына кампазітара прадстаўлена на выстаўцы таксама яго работай “Избранное: Письма, статьи, воспоминания” (1958).

Матэрыялы заключнага раздзела экспазіцыі раскрываюць жыццёвы і творчы шлях унікальнай асобы А. Глазунова.

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 27 52.

Навіны

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прымайце ўдзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ

30 Кра 2024

Напярэдадні 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне аддзел экскурсійна-метадычнай работы / @excursion_nlb з 9 мая па 3 ліпеня запрашае ўсіх жадаючых узяць удзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Разведвальная аперацыя “Бібліятэка”

23 Кра 2024

18 красавіка адбылося 10 бібліяграфічных урокаў па патрыятычным выхаванні для вучняў 7–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62. 114. 153 і гімназіі № 11 г. Мінска з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Беларус Сяргей Грыцавец – першы ў СССР двойчы Герой Савецкага Саюза

30 Кра 2024

Званне Героя Савецкага Саюза выдатнаму лётчыку-асу Сяргею Іванавічу Грыцаўцу (1909–1939) было прысвоена двойчы: Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 лютага 1939 года “за выкананне спецыяльнага задання ўрада і інтэрнацыянальнага доўгу” і Указам ад 29 жніўня 1939 года “за ўзорнае выкананне баявых заданняў і выбітны гераізм, праяўлены пры выкананні баявых заданняў”.

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

29–30 красавіка – 1–5 мая 1944 года. 18 тыдняў да Вызвалення

30 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Бібліятэкарам