ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Людзі дапамагаюць людзям
Сугучнасць часоў

Акцыя “Кніжны марафон“

Акцыя “Кніжны марафон“
Іншыя навіны

У рамках акцыі “Лета з добрай кнігай” прайшоў штогадовы кніжны марафон.


Падчас яго беларускія пісьменнікі, літаратуразнаўцы, укладальнікі, аўтары і выканаўцы песень зладзілі сустрэчы са сваімі чытачамі ў сталічнай кнігарні “Светач”.

Першай пра сябе расказала дзіцячая пісьменніца Кацярына Хадасевіч-Лісавая, аўтар кніг “Казкі сіняй падушкі”, “Казкі сівой даўніны”, “Код геніяльнасці” і інш. Яна ўпэўнена, што для дзетак трэба пісаць творы на беларускай мове, каб яны змалку шанавалі роднае слова. Казачніца распавяла сваім маленькім чытачам і іх бацькам, што, каб пісаць чароўныя гісторыі, яна сама стала крыху чараўніцай – феяй Краіны сноў. У доказ гэтага пісьменніца стала загадваць прысутным загадкі, а за правільныя адказы чаравала для іх добрыя сны.

Аб трагічных падзеях вайны расказала лаўрэат літаратурнай прэміі імя Янкі Маўра Ніна Галіноўская. Аўтар кнігі “Калі я шчаслівы” прачытала некалькі сваіх вершаў, у тым ліку кранальны твор “Размова з бацькам”, які прысвяціла свайму тату, што загінуў у вайну.

Сваімі творамі чытачоў і слухачоў радавалі таксама Міхась Пазнякоў, Віктар Шніп, Дзмітрый Пятровіч, Зося Кустава, Анатоль Верабей, Алесь Камоцкі, Таццяна Сівец, Алег Ждан, Віктар Ляскоўскі.

Наведвальнікі кнігарні змаглі паўдзельнічаць у літаратурнай віктарыне, атрымаць памятныя падарункі, паслухаць выступленні сямейна-эстраднага ансамблю Алены Церашковай “Без секунднай стрэлкі”. Набыць кніжкі і іншыя тавары ў кнігарні можна было з 10%-й зніжкай, ды яшчэ і ўзяць аўтограф у аўтара, што многія і паспяшаліся зрабіць. Дарэчы, кнігарня была адчынена да 23.00.

Арганізатарамі акцыі выступілі ААТ «Белкніга», выдавецтва «Мастацкая літаратура» і Выдавецкі дом «Звязда».

Аўтар публікацыі: Дзіяна Серадзюк.

Крыніца: газета “Звязда”

Чытайце таксама:

Навіны

Прымайце ўдзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ

30 Кра 2024

Напярэдадні 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне аддзел экскурсійна-метадычнай работы / @excursion_nlb з 9 мая па 3 ліпеня запрашае ўсіх жадаючых узяць удзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Разведвальная аперацыя “Бібліятэка”

23 Кра 2024

18 красавіка адбылося 10 бібліяграфічных урокаў па патрыятычным выхаванні для вучняў 7–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62. 114. 153 і гімназіі № 11 г. Мінска з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Беларус Сяргей Грыцавец – першы ў СССР двойчы Герой Савецкага Саюза

30 Кра 2024

Званне Героя Савецкага Саюза выдатнаму лётчыку-асу Сяргею Іванавічу Грыцаўцу (1909–1939) было прысвоена двойчы: Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 лютага 1939 года “за выкананне спецыяльнага задання ўрада і інтэрнацыянальнага доўгу” і Указам ад 29 жніўня 1939 года “за ўзорнае выкананне баявых заданняў і выбітны гераізм, праяўлены пры выкананні баявых заданняў”.

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

29–30 красавіка – 1–5 мая 1944 года. 18 тыдняў да Вызвалення

30 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Лекцыя-канцэрт “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”

26 Кра 2024

25 красавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылася заключная ў сезоне 2023–2024 гг. інтэрактыўная лекцыя-канцэрт з цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам