ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Праваслаўныя рарытэты
Вандроўнік, акрылены Богам

Трагедыя. Гераізм. Памяць.

Трагедыя. Гераізм. Памяць.
Іншыя навіны

З 15 па 30 кастрычніка 2008 года ў зале беларускай літаратуры праходзіць тэматычная кніжная выстаўка "ТРАГЕДЫЯ. ГЕРАІЗМ. ПАМЯЦЬ", прымеркаваная да 65-годдзя знішчэння Мінскага гета (1941 – 1943 гг.).


У экспазіцыі больш за 120 выданняў, у якіх расказваецца пра гісторыю Мінскага гета, дзе знайшлі свой апошні прытулак многія яўрэі Беларусі і іншых краін Еўропы. Шэраг матэрыялаў выстаўкі паведамляе пра жорсткі германскі акупацыйны рэжым у Беларусі, які быў накіраваны на ізаляцыю, эксплуатацыю, рабаванне і ліквідацыю яўрэяў. Але нягледзячы на жорсткі тэрор і правядзенне палітыкі генацыду яўрэйскага насельніцтва, вязні Мінскага гета з першых дзён яго заснавання і аж да ліквідацыі вялі цяжкую, няроўную і гераічную барацьбу з ворагам. Трагедыя, гераізм і мужнасць перапляліся ў лёсах людзей у гады Вялікай Айчыннай вайны.

На выстаўцы шырока прадстаўлены розныя матэрыялы па дадзенай тэме: гістарычныя дакументы, стэнаграмы, даследчыцкія і навуковыя працы, успаміны сведкаў і вязняў Мінскага гета, матэрыялы канферэнцый, бібліяграфія. Аўтарамі публікацый з’яўляюцца Г. Смоляр, Э. Іофе, Л. Смілавіцкі, М. Батвіннік , І. Герасімава, З. Шыбека, Я. Басін, Г. Кнацько, А. Рубенчык і інш. Выстаўка ілюстравана фатаграфіямі.

Кантактны тэлефон: 293 27 16.

Навіны

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прымайце ўдзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ

30 Кра 2024

Напярэдадні 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне аддзел экскурсійна-метадычнай работы / @excursion_nlb з 9 мая па 3 ліпеня запрашае ўсіх жадаючых узяць удзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Вызваленне Беларусі на старонках перыядычнага друку

2 Май 2024

З 2 мая па 12 ліпеня ў чытальнай зале міжбібліятэчнага і індывідуальнага абанемента (пам. 164) будзе экспанавацца выстава “Вызваленне Беларусі на старонках перыядычнага друку”, прысвечаная 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам