ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Вэб-семінар па стварэнні рэестра кніжных помнікаў
Кнігі Васіля Быкава цяпер можна спампаваць у "чыталку"

У сузор’і мастацкіх адкрыццяў

У сузор’і мастацкіх адкрыццяў
Іншыя навіны

З 23 чэрвеня па 2 жніўня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць выстаўка “У сузор’і мастацкіх адкрыццяў”, прымеркаваная да 90-годдзя з дня нараджэння Лідзіі Львоўны Арабей (1925–2015).


Творчая дзейнасць беларускай пісьменніцы, літаратуразнаўцы і перакладчыцы пачыналася з крытыкі і літаратуразнаўства, даследаванняў жыцця і творчасці выдатнай паэтэсы-рэвалюцыянеркі Цёткі (Алаізы Пашкевіч) і празаіка Хв. Шынклера, які загінуў у час Вялікай Айчыннай вайны. Да вобраза Цёткі даследчыца звярталася неаднойчы. Аўтар не спыняла работы над пошукам і асэнсаваннем фактаў яе жыцця і творчасці. Вынікам больш чым трыццацігадовай працы стала кніга “На полымі любві” (2006). У гэтую кнігу пісьменніца ўключыла матэрыялы, здабытыя ёю ў творчых вандроўках. Лідзія Львоўна неаднаразова была ў Польшчы, дзе карысталася сямейным архівам Цёткі, які захоўваўся ў родных пісьменніцы. Л. Арабей да апошніх дзён свайго жыцця перапісвалася з імі. Для сваякоў Цёткі Лідзія Львоўна заўсёды была жаданай госцяй.

Добра ўяўляючы складанасць творчай працы і сур’ёзнасць падрыхтоўкі да яе, літаратуразнаўца ў аўтабіяграфіі пісала: “Ашаламіла мяне і адкрыццё, што кожнае слова ў літаратуры павінна быць новым, дасюль нікім не сказаным. Што кожны новы твор павінен быць адкрыццём новага свету. Мне здаецца, што гэту ісціну трэба даводзіць да ведама ўсіх, хто спрабуе брацца за пяро, як азбуку, як першае слова літаратурнай граматы”.

Да апошніх дзён свайго жыцця пісьменніца была за рабочым сталом. Яе апошні прыжыццёвы твор датаваны 15 лютага 2015 г., праз пяць дзён Лідзія Львоўна Арабей памерла.

Выстаўка складаецца з чатырох раздзелаў: “Набытак творчых вёснаў”, “З дарог апаленай маладосці”, “У моўным сузор’і свету” і “Другога жыцця не пражывеш”, у якіх прадстаўлена літаратурная спадчына пісьменніцы. Сярод кніг – “Выбраныя творы” (у 2-х т., 1985), “Цётка (Алаіза Пашкевіч)” (1956), “Творчество Тётки” (1958), “На струнах буры” (1967), “Сузор’е Вялікай Мядзведзіцы” (1980), “На полымі любві” (2006), “Жаўранкі над полем” (2011), “Горкія ягады” (2011),“Пошукі ісціны” (2012), “Выбраныя творы” (2013) і інш. Апошнія дзве кнігі выйшлі ў выдавецтве “Кнігазбор”.

У экспазіцыі прадстаўлены творы аўтара, надрукаваныя ў зборніках і перыёдыцы, пераклады яе работ на рускую і іншыя мовы свету, а таксама пераклады з замежных моў твораў іншых аўтараў, якія зрабіла пісьменніца.

Завяршае выстаўку раздзел, у якім змешчаны кнігі, часопісы і энцыклапедыі з артыкуламі пра Лідзію Арабей. Сярод публікацый – выданні В. Шырко “Дарагія мае землякі” (1991) і М. Караля “На добры ўспамін” (2005).

Усяго на выстаўцы прадстаўлена каля 100 выданняў.

Кантактны тэлефон (8 017) 293 27 16.

Навіны

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прымайце ўдзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ

30 Кра 2024

Напярэдадні 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне аддзел экскурсійна-метадычнай работы / @excursion_nlb з 9 мая па 3 ліпеня запрашае ўсіх жадаючых узяць удзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Вызваленне Беларусі на старонках перыядычнага друку

2 Май 2024

З 2 мая па 12 ліпеня ў чытальнай зале міжбібліятэчнага і індывідуальнага абанемента (пам. 164) будзе экспанавацца выстава “Вызваленне Беларусі на старонках перыядычнага друку”, прысвечаная 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам