ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
У сузор’і мастацкіх адкрыццяў
WARSTORY.BY. Пакаленне міру пра вайну і мір

Кнігі Васіля Быкава цяпер можна спампаваць у "чыталку"

Кнігі Васіля Быкава цяпер можна спампаваць у "чыталку"
Іншыя навіны

З 19 чэрвеня, дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава, у бібліятэцы сайта lit-bel.org можна спампаваць кнігі з яго Поўнага збору твораў.


Спампаваць кнігі можна ў фармаце .ePub абсалютна вольна.

Аповесці, раман, кінасцэнарыі, апавяданні, публіцыстыка і мемуарная проза – усё з апублікаванай на цяперашні момант спадчыны Васіля Уладзіміравіча.

Як паведамляецца на сайце "Саюза беларускіх пісьменнікаў", з Поўнага збору твораў Васіля Быкава ў 14-ці тамах, запачаткаванага ў 2005 годзе, выйшла толькі дзесяць.

Акцыя прымеркавана да дзён памяці Быкава. Пісьменнік-франтавік нарадзіўся 19 чэрвеня 1924 года ў вёсцы Бычкі Ушацкага раёна, а памёр 22 чэрвеня 2003 года ў Бараўлянах пад Мінскам.

20 чэрвеня ў Бычках адбылося ўручэнне прэміі “За свабоду думкі” імя Васіля Быкава. Сёлета прэмію атрымаў народны паэт Беларусі Ніл Гілевіч. Вёў цырымонію аўтар праграмы “Падарожжы дылетанта” Юры Жыгамонт, у праграме прагучала выступленне Лявона Вольскага.

22 чэрвеня Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры прадставіў літаратурна-дакументальную выстаўку “Васіль Быкаў. Доўгая дарога дадому…”, у аснову якой пакладзена апошняя прыжыццёвая кніга Васіля Уладзіміравіча “Доўгая дарога дадому…”. Экспазіцыя раскрывае тэму жыццёвага і творчага шляху пісьменніка, распавядае пра найбольш яркія старонкі яго біяграфіі.

У рамках мерапрыемства адбылася прэзентацыя кнігі Міхася Тычыны “Народ і вайна”, а таксама кніг з серыі “Дзеці вайны” (выдавецтва “Чатыры чвэрці”) – “Хлеб для партызанаў” Міхася Пазнякова і “Няма даравання вайне” Ніны Галіноўскай. Таксама дэманстраваўся дакументальны фільм “Я раскажу вам пра вайну” – успаміны Васіля Быкава пра вайну (аўтар сцэнарыя Уладзімір Халіп, рэжысёр Сяргей Ісакаў). Мерапрыемства “Я раскажу вам пра вайну…”, прысвечанае 70-годдзю Вялікай Перамогі, прайшло ў мінскай бібліятэцы № 14 імя Францішка Багушэвіча.

Чытайце таксама:

Навіны

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прымайце ўдзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ

30 Кра 2024

Напярэдадні 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне аддзел экскурсійна-метадычнай работы / @excursion_nlb з 9 мая па 3 ліпеня запрашае ўсіх жадаючых узяць удзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Вызваленне Беларусі на старонках перыядычнага друку

2 Май 2024

З 2 мая па 12 ліпеня ў чытальнай зале міжбібліятэчнага і індывідуальнага абанемента (пам. 164) будзе экспанавацца выстава “Вызваленне Беларусі на старонках перыядычнага друку”, прысвечаная 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам