ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Семінар – прэзентацыя ВЧЗ у ІПНК
Вільнюскае кірылічнае кнігадрукаванне ў кантэксце Еўропы

У вандроўцы за марай

У вандроўцы за марай
Іншыя навіны

З 30 студзеня па 9 сакавіка ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць выстаўка “У вандроўцы за марай”, прысвечаная 80-годдзю А.С. Ліса, беларускага фалькларыста, літаратуразнаўца і краязнаўца.


У трох раздзелах выстаўкі – “Натхнёная рапсодыя”, “Святло дабрыні і працавітасці”, “Плён перажытага” – з паўнатой раскрыта творчасць таленавітага навукоўца і пісьменніка Арсеня Сяргеевіча Ліса.

У экспазіцыі прадстаўлены як манаграфіі, так і мастацкія творы вучонага. Сярод іх: “Браніслаў Тарашкевіч” (1966), “Мікола Шчакаціхін” (1968), “Пётра Сяргіевіч” (1970), “Купальскія песні” (1974), “Вечны вандроўнік” (1984), “Цяжкая дарога свабоды” (1994), “Каляндарна-абрадавая творчасць беларусаў. Сістэма жанраў. Эстэтычны аспект” (1998), “Беларуская каляндарна-абрадавая песня ў кантэксце фальклорных традыцый славян” (2008) і інш. Адметнае месца на выстаўцы займае збор твораў аўтара “Gloria victis!” (2010), які складаецца з артыкулаў, міні-манаграфій, эцюдаў, прысвечаных жыццю і дзейнасці вучоных, мастакоў, этнамузыколагаў, паэтаў, а таксама ўключае сціслы агляд мастацкай літаратуры Заходняй Беларусі.

Ужо ў дзяцінстве Арсень Сяргеевіч упітаў любоў да беларускай народнай песні. Сям’я будучага фалькларыста была песенная і беларускамоўная. Яго маці Алена Юстыфаўна вельмі хораша спявала не толькі беларускія народныя песні, але і песні на словы Янкі Купалы і Якуба Коласа.

Беларуская песня стала галоўным аб’ектам навуковага пошуку даследчыка і прынесла яму вялікі поспех і пашану.

Навуковая абгрунтаванасць і глыбіня, любоў і працавітасць – вось галоўныя рысы дзейнасці даследчыка і літаратара.

Апошні раздзел выстаўкі ўключае матэрыялы пра юбіляра.

Усяго экспазіцыя налічвае каля 100 выданняў.

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 27 16.

Спіс літаратуры

Навіны

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прымайце ўдзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ

30 Кра 2024

Напярэдадні 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне аддзел экскурсійна-метадычнай работы / @excursion_nlb з 9 мая па 3 ліпеня запрашае ўсіх жадаючых узяць удзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Вызваленне Беларусі на старонках перыядычнага друку

2 Май 2024

З 2 мая па 12 ліпеня ў чытальнай зале міжбібліятэчнага і індывідуальнага абанемента (пам. 164) будзе экспанавацца выстава “Вызваленне Беларусі на старонках перыядычнага друку”, прысвечаная 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам