ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прэзентацыя факсіміле кніг Скарыны ў Магілёве

27 Ліс 2014

26 лістапада ў Магілёўскай абласной бібліятэцы імя У.І. Леніна адбылася прэзентацыя і ўрачыстая цырымонія перадачы ў дар бібліятэкам, музеям, установам адукацыі Магілёўскай вобласці першых пяці кніг факсімільнага выдання “Кніжная спадчына Францыска Скарыны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Карлаг: памяць у імя будучыні

26 Ліс 2014

25 лістапада ў бібліятэцы адбылася прэзентацыя кніг казахстанскіх вучоных, выдадзеных у карагандзінскім універсітэце “Балашак” у рамках навукова-даследчага праекта “Карлаг: памяць у імя будучыні”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прэзентацыя факсіміле кніг Скарыны ў Баранавічах

24 Ліс 2014

21 лістапада ў Баранавіцкай цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя В.П. Таўлая адбылася прэзентацыя і ўрачыстая цырымонія перадачы ў дар бібліятэкам Брэсцкай вобласці першых пяці кніг факсімільнага выдання "Кніжная спадчына Францыска Скарыны".

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пасяджэнне Савета бібліятэк Беларусі па інфармацыйным узаемадзеянні

21 Ліс 2014

19 лістапада ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адбылося пасяджэнне Савета бібліятэк Беларусі па інфармацыйным узаемадзеянні.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прэзентацыя факсіміле кніг Скарыны ў Гродне

19 Ліс 2014

18 лістапада ў Гродзенскай абласной навуковай бібліятэцы імя Я.Ф. Карскага адбылася прэзентацыя і ўрачыстая цырымонія перадачы ў дар публічным бібліятэкам Гродзенскай вобласці першых пяці кніг факсімільнага выдання “Кніжная спадчына Францыска Скарыны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

У. Ліпскі – у ліку саіскальнікаў прэміі А. Ліндгрэн

18 Ліс 2014

Імя аднаго з самых вядомых дзіцячых пісьменнікаў Беларусі і галоўнага рэдактара часопіса “Вясёлка” Уладзіміра Ліпскага названа ў ліку саіскальнікаў Літаратурнай прэміі памяці Астрыд Ліндгрэн 2015 г.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прэзентацыя факсімільнага выдання кніг Скарыны

17 Ліс 2014

18 лістапада ў Гродзенскай абласной навуковай бібліятэцы імя Я.Ф. Карскага (Гродна) і Гомельскай абласной універсальнай бібліятэцы імя У.І. Леніна (Гомель) адбудзецца прэзентацыя першых пяці кніг факсімільнага выдання “Кніжная спадчына Францыска Скарыны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прэзентацыя факсіміле Тураўскага Евангелля ў Магілёве

14 Ліс 2014

13 лістапада ў Магілёўскай абласной бібліятэцы імя У.І. Леніна адбылася прэзентацыя факсімільнага выдання помніка старажытнаславянскага пісьменства XI стагоддзя – Тураўскага Евангелля.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прэзентацыя факсіміле Тураўскага Евангелля ў Гомелі

13 Ліс 2014

10 лістапада ў Гомельскай абласной універсальнай бібліятэцы імя У.І. Леніна адбылася прэзентацыя факсімільнага выдання Тураўскага Евангелля (XI ст.) – самага старажытнага помніка кніжнай культуры Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Выстаўка пленэрных работ навучэнцаў

12 Ліс 2014

18 лістапада а 16-й гадзіне ў галерэі “Ракурс” (2-гі паверх) адбудзецца ўрачыстае адкрыццё выстаўкі пленэрных работ навучэнцаў Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А. Глебава і прэзентацыя каталога “Пленэр 2013–2014”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Паказаць болей
Мерапрыемствы

Музей кнігі адчыняе браму кніжных скарбаў

1 Чэр 2023

Музей кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (пам. 347) запрашае пазнаёміцца з лепшымі ўзорамі рукапіснай і друкаванай кнігі, створанымі на працягу стагоддзяў у розных кутках свету.

Бібліятэкарам