1 Сак 2025
З 1 сакавіка па 20 красавіка ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць юбілейная кніжная выстаўка “Душой імкнуцца да святла”, прысвечаная 65-годдзю пісьменніка, паэта, лаўрэата прэміі імя У. Маякоўскага (1987), літаратурнай прэміі “Залаты Купідон” (2007), спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2008) і прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі (2017) Віктара Анатольевіча Шніпа.