ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Фотавыстаўка “Нацыянальная бібліятэка Беларусі” ў Францыі
Перадача ў дар бібліятэкам альбома “Іван Дмухайла. Жывапіс. Краявіды”

Беларусь нескароная

Іншыя навіны

25 чэрвеня 2009 года а 17-й гадзіне ў галерэі “Лабірынт” адбудзецца адкрыццё дакументальна-мастацкай праграмы “Беларусь нескароная”, прымеркаванай да 65-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.


Дакументальна-мастацкі праект “Беларусь нескароная” – гэта даніна павагі ўсім загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны і ветэранам: франтавікам, партызанам і падпольшчыкам.

У рамках мерапрыемства адбудзецца прэзентацыя электроннага выдання “Подпольная и партизанская печать Беларуси”, якое стваралася пад патранатам ЮНЕСКА спецыялістамі Нацыянальнай бібліятэкі, Нацыянальнага архіва і Музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.

Дыск складаецца з алічбаваных рукапісных і друкаваных матэрыялаў ваеннага часу: выданняў падпольнага і партызанскага друку, лістовак, насценгазет, рукапісных кніг з рарытэтнай калекцыі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Госці мерапрыемства змогуць пазнаёміцца з кніжна-дакументальнымі выстаўкамі, арганізаванымі Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі сумесна з Нацыянальным архівам Рэспублікі Беларусь і Музеем гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, а таксама з выстаўкай жывапісных работ “Пейзажы Мінска1945–1976 гг.” Анатоля Наліваева.

Увазе прысутных будуць прадстаўлены кніга Юрыя Фаміна “Человек из легенды”, лаўрэат конкурсу “Мастацтва кнігі – 2009”, пераможца ў намінацыі “Перамога”, і зборнік “О погибших помните”. Выдавецтва “Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі” прымеркавала выхад гэтых кніг да 65-годдзя Вялікай Перамогі.

Тэлефоны для даведак: 293-28-23, 293-27-67.

Е-mail: pr@nlb.by

Навіны

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прымайце ўдзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ

30 Кра 2024

Напярэдадні 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне аддзел экскурсійна-метадычнай работы / @excursion_nlb з 9 мая па 3 ліпеня запрашае ўсіх жадаючых узяць удзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Вызваленне Беларусі на старонках перыядычнага друку

2 Май 2024

З 2 мая па 12 ліпеня ў чытальнай зале міжбібліятэчнага і індывідуальнага абанемента (пам. 164) будзе экспанавацца выстава “Вызваленне Беларусі на старонках перыядычнага друку”, прысвечаная 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам