ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
26 сакавіка 1945 года. 44 дні да Перамогі
Купалаўскі тэатр упершыню прадставіць “сусветны паказ” легендарнай “Паўлінкі” ў жывым эфіры

Бібліятэка атрымала новыя кнігі беларускіх аўтараў у перакладах на замежныя мовы

Бібліятэка атрымала новыя кнігі беларускіх аўтараў у перакладах на замежныя мовы
Іншыя навіны

У апошнія гады павялічваецца колькасць перакладаў твораў беларускай літаратуры на замежныя мовы, якія выдаюцца ў розных краінах.

Кнігі класікаў беларускай літаратуры і сучасных айчынных пісьменнікаў Янкі Купалы, Максіма Багдановіча, Васіля Быкава, Уладзіміра Караткевіча, Уладзіміра Арлова, Святланы Алексіевіч, Алеся Карлюкевіча, Мікалая Чаргінца, Андрэя Хадановіча, Адама Глобуса і іншых аўтараў выходзяць у англійскіх, грузінскіх, іспанскіх, літоўскіх, нямецкіх, польскіх, расійскіх, украінскіх, фінскіх, чэшскіх, шведскіх і іншых перакладах.

Пісьменнікі падтрымліваюць актыўныя сувязі з калегамі ў краінах Садружнасці Незалежных Дзяржаў. З 2013 г. у “Выдавецкім доме «Звязда»” выходзіць серыя “Созвучие сердец”, мэта якой пазнаёміць беларускага чытача з творамі празаікаў і паэтаў Туркменістана, Казахстана, Кыргызстана, Арменіі, Азербайджана і іншых краін. Наладжаны кантакты з Узбекістанам, дзе ў сваю чаргу актыўна выходзяць кнігі нашых аўтараў у перакладзе на ўзбекскую мову.

Сярод перададзеных Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі выданняў – пераклады мастацкіх кніг Алеся Карлюкевіча, міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь, вядомага пісьменніка і літаратуразнаўца, краязнавеца і журналіста, на ўзбекскую, сербскую, татарскую, марыйскую мовы.

New-knigi.jpg

Асаблівую цікавасць выклікае цыкл казак пра Шубуршуна, які ўжо ўпадабалі беларускія дзеці: “Прыгоды Шубуршуна” (2014), “Мудры Шубуршун” (2014), “Шубуршун и его друзья” (2019) і іншыя. Сярод падораных кніг і зусім новае выданне, якое адсутнічала ў фондзе бібліятэкі, – “Shuburshun vauningdo’ stlari” (2019) на ўзбекскай мове.

Больш даведацца пра жыццё і творчасць, перакладчыцкую і рэдактарскую дзейнасць Алеся Карлюкевіча можна ў біябібліяграфічным паказальніку “Алесь Мікалаевіч Карлюкевіч” (2015), падрыхтаваным Брэсцкай абласной бібліятэкай. Вядзецца праца над новым выданнем гэтай кнігі.

Матэрыял прадастаўлены інфармацыйна-аналітычным аддзелам.

Навіны

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прымайце ўдзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ

30 Кра 2024

Напярэдадні 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне аддзел экскурсійна-метадычнай работы / @excursion_nlb з 9 мая па 3 ліпеня запрашае ўсіх жадаючых узяць удзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Разведвальная аперацыя “Бібліятэка”

23 Кра 2024

18 красавіка адбылося 10 бібліяграфічных урокаў па патрыятычным выхаванні для вучняў 7–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62. 114. 153 і гімназіі № 11 г. Мінска з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Беларус Сяргей Грыцавец – першы ў СССР двойчы Герой Савецкага Саюза

30 Кра 2024

Званне Героя Савецкага Саюза выдатнаму лётчыку-асу Сяргею Іванавічу Грыцаўцу (1909–1939) было прысвоена двойчы: Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 лютага 1939 года “за выкананне спецыяльнага задання ўрада і інтэрнацыянальнага доўгу” і Указам ад 29 жніўня 1939 года “за ўзорнае выкананне баявых заданняў і выбітны гераізм, праяўлены пры выкананні баявых заданняў”.

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

Бібліятэкарам