ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Рэаліі жыцця Максіма Танка
Арт-крок – 2012

Cустрэча з лаўрэатамі прэмій Прэзідэнта

Cустрэча з лаўрэатамі прэмій Прэзідэнта
Іншыя навіны

31 студзеня а 17-й гадзіне ў галерэі “Ракурс” ладзіцца літаратурна-творчая сустрэча, прысвечаная лаўрэатам прэміі “За духоўнае адраджэнне” і спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва 2011 года.


Сустрэча адбудзецца ў рамках адкрыцця кніжна-ілюстрацыйнай выстаўкі “Вялікі талент, вялікая работа, вялікае сэрца”.

Прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “За духоўнае адраджэнне” прысуджаецца штогод за выдатныя творы літаратуры і мастацтва, актыўную падзвіжніцкую дзейнасць у гуманітарнай сферы, скіраваную на развіццё і ўмацаванне духоўных каштоўнасцей.

З нагоды ўзнагароджання лаўрэатаў Нацыянальная бібліятэка Беларусі традыцыйна арганізоўвае кніжна-ілюстрацыйную выстаўку, на якой прадстаўлены шматлікія матэрыялы з розных фондаў бібліятэкі пра ўсіх лаўрэатаў, якія сваім мастацтвам і плённай працай славяць родную Беларусь. Гэта кнігі, выяўленчыя матэрыялы (плакаты, фота), перыядычныя выданні.

Ва ўрачыстым мерапрыемстве прымуць удзел прадстаўнікі розных творчых калектываў. Для гасцей выступяць студэнты прафесара Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Яўгена Гладкова, а таксама харэаграфічны ансамбль “Зорка” дзяржаўнай установы «Цэнтр культуры “Віцебск”».

Кантактны тэлефон: 293-27-67.

Е-mail: pr@nlb.by

Навіны

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прымайце ўдзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ

30 Кра 2024

Напярэдадні 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне аддзел экскурсійна-метадычнай работы / @excursion_nlb з 9 мая па 3 ліпеня запрашае ўсіх жадаючых узяць удзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Вызваленне Беларусі на старонках перыядычнага друку

2 Май 2024

З 2 мая па 12 ліпеня ў чытальнай зале міжбібліятэчнага і індывідуальнага абанемента (пам. 164) будзе экспанавацца выстава “Вызваленне Беларусі на старонках перыядычнага друку”, прысвечаная 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам