ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Нацыянальная бібліятэка Беларусі на “ТІБО-2013”
Візіт дэлегацыі Рэспублікі Сінгапур

Да сусветнага дня кнігі і аўтарскага права

Да сусветнага дня кнігі і аўтарскага права
Іншыя навіны

26 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі ладзіліся мерапрыемствы, прымеркаваныя да Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права, а таксама Міжнароднага дня інтэлектуальнай уласнасці.


Арганізатары – Нацыянальная бібліятэка Беларусі (НББ), Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ), Савет бібліятэк Беларусі па інфармацыйным узаемадзеянні.

У прэс-цэнтры Нацыянальнай бібліятэкі адбыўся навучальны семінар “Пытанні аўтарскага права” для прадстаўнікоў бібліятэк Рэспублікі Беларусь, у рамках якога былі асветлены пытанні нацыянальнай і міжнароднай сістэмы аўтарскага права, практычныя аспекты рэалізацыі ў дзейнасці бібліятэк Закона “Аб аўтарскім праве і сумежных правах”, міжнародны вопыт узаемадзеяння з аўтарамі. Навучанне прайшлі 70 прадстаўнікоў бібліятэк Беларусі. Па яго выніках выдадзены сертыфікаты.

У рамках культурна-асветніцкай акцыі “Крок у будучыню” вызначана лепшая бібліятэка нашай краіны ў галіне арганізацыі дзейнасці ў сферы аховы аўтарскіх праў. Ёю стала Фундаментальная бібліятэка Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (БДУ).

Таксама адбылося ўзнагароджанне пераможцаў конкурсу студэнцкіх работ у сферы інтэлектуальнай уласнасці дыпломамі Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці. Узнагароды ўручыў выконваючы абавязкі генеральнага дырэктара НЦІУ Дзяніс Нядзвецкі.

Пераможцай конкурсу ў намінацыі “Лепшая магістарская дысертацыя” стала Вашэцькава Святлана, магістрант факультэта права Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта, з работай на тэму “Абмежаванні выключных праў на вынікі інтэлектуальнай дзейнасці”. У намінацыі “Лепшая дыпломная работа” прадстаўлена да ўзнагароджання дыпломам Ксендзікава Ірына, студэнтка 5-га курса прыватнай установы адукацыі “БІП – Інстытут правазнаўства”, з дыпломнай работай на тэму “Прававая ахова сродкаў індывідуалізацыі ўдзельнікаў грамадзянскага абароту, іх тавараў, работ, паслуг”. У намінацыі “Лепшая публікацыя” пераможцай стала Прымакова Вольга, студэнтка 5-га курса юрыдычнага факультэта Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта, з публікацыяй на тэму “Рашэнне праблем аўтарскага права ў сетцы Інтэрнэт у Рэспубліцы Беларусь”.

Да ўвагі гасцей была прапанавана кніжная выстаўка “Моладзь Беларусі – інтэлектуальны патэнцыял краіны”, на якой былі прадстаўлены каля 60 сучасных кніг і перыядычных выданняў, што змяшчаюць навуковыя артыкулы маладых вучоных па пытаннях інтэлектуальнай уласнасці і аўтарскага права.

Ва ўрачыстай атмасферы намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Таццяна Кузьмініч падпісала аўтарскія дагаворы на права выкарыстання твораў у электроннай бібліятэцы НББ з дацэнтам кафедры грамадзянскага права юрыдычнага факультэта БДУ Дзіянай Івановай, начальнікам упраўлення права і міжнародных дагавораў НЦІУ Юліяй Фёдаравай, папулярнай беларускай выканаўцай і аўтарам песень Ірынай Відавай.

Вакальная група “Чысты голас” выканала музычныя творы. Госці атрымалі магчымасць пачуць прэм’еру песні з новага музычнага цыкла беларускага кампазітара Алега Моўчана на вершы Янкі Купалы.

 

Навіны

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прымайце ўдзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ

30 Кра 2024

Напярэдадні 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне аддзел экскурсійна-метадычнай работы / @excursion_nlb з 9 мая па 3 ліпеня запрашае ўсіх жадаючых узяць удзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Разведвальная аперацыя “Бібліятэка”

23 Кра 2024

18 красавіка адбылося 10 бібліяграфічных урокаў па патрыятычным выхаванні для вучняў 7–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62. 114. 153 і гімназіі № 11 г. Мінска з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Беларус Сяргей Грыцавец – першы ў СССР двойчы Герой Савецкага Саюза

30 Кра 2024

Званне Героя Савецкага Саюза выдатнаму лётчыку-асу Сяргею Іванавічу Грыцаўцу (1909–1939) было прысвоена двойчы: Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 лютага 1939 года “за выкананне спецыяльнага задання ўрада і інтэрнацыянальнага доўгу” і Указам ад 29 жніўня 1939 года “за ўзорнае выкананне баявых заданняў і выбітны гераізм, праяўлены пры выкананні баявых заданняў”.

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

Бібліятэкарам