27 красавіка Нацыянальную бібліятэку Беларусі наведала дэлегацыя Рэспублікі Сінгапур на чале са спікерам парламента спадарыняй Халімай Якоб.
У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі гасцей вітаў дырэктар Раман Матульскі. Для членаў дэлегацыі была арганізавана аглядная экскурсія, пад час якой яны азнаёміліся з работай бібліятэкі, архітэктурна-канструкцыйнымі асаблівасцямі будынка, тэхнічным абсталяваннем, інфармацыйнымі рэсурсамі, мастацкім афармленнем інтэр’ераў.
У музеі кнігі да ўвагі гасцей была прадстаўлена калекцыя рарытэтных выданняў. Спадарыня Халіма Якоб пакінула памятны запіс у Кнізе ганаровых наведвальнікаў.