ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Натхнёныя словам Купалы
Дыялог бібліятэк – дыялог культур

Духоўны мост паміж славянскімі народамі: спадчыну Скарыны прэзентавалі ў Гомелі

Духоўны мост паміж славянскімі народамі: спадчыну Скарыны прэзентавалі ў Гомелі
Іншыя Навіны

30 кастрычніка адбыліся прэзентацыя і ўрачыстая цырымонія перадачы ў дар публічным бібліятэкам Гомельскай вобласці факсімільнага выдання “Кніжная спадчына Францыска Скарыны”.


На прэзентацыі, якая прайшла ў Гомельскай абласной універсальнай бібліятэцы імя У.І. Леніна, прысутнічалі прадстаўнікі ўстаноў культуры, навукі, адукацыі Гомельскай вобласці, а таксама дырэктары і вядучыя спецыялісты бібліятэк Расійскай Федэрацыі.

Дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Р.С. Матульскі пазнаёміў удзельнікаў мерапрыемства з праектам, адзначыўшы пры гэтым, што ён прымеркаваны да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання і ўяўляе сабой першае факсімільнае ўзнаўленне ўсіх кніг Францыска Скарыны, надрукаваных ім у Празе і Вільні. Праект рэалізаваны сумесна з Банкам БелВЭБ.

Таксама Раман Сцяпанавіч падкрэсліў, што поўныя пераклады арыгінальных тэкстаў Ф. Скарыны здзейснены ўпершыню і менавіта ў рамках гэтага праекта. Для лепшага разумення зместу і значнасці кожнае выданне суправаджаецца навуковымі каментарыямі і тлумачэннямі. Для рэалізацыі гэтых задач быў створаны прафесійны навуковы калектыў, у які ўвайшлі вядомыя кнігазнаўцы, гісторыкі, лінгвісты, літаратуразнаўцы, культуролагі. Такі комплексны падыход дазволіў найбольш поўна прадэманстраваць багацце кніжнай спадчыны беларускага першадрукара і паказаць шырокай аўдыторыі ўсю разнастайнасць яго творчай дзейнасці.

Чытайце таксама:

Навіны

“Альпійскія вышыні чалавечага духу”: фільм “Альпійская балада”

19 Сне 2024

18 снежня, напрыканцы святкавання 100-годдзя беларускага кіно, у зале дакументаў па мастацтве (пам. 306) прайшоў заключны ў гэтым годзе кінапаказ цыкла “Магія кінакадра”, падчас якога дэманстраваўся бясспрэчны шэдэўр экраннага мастацтва Беларусі – фільм “Альпійская балада” (1965).

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Новыя дакументы з творчай спадчыны Уладзіміра Саўчыка сталі даступны анлайн

19 Сне 2024

Нацыянальная бібліятэка Беларусі працягвае місію па захаванні і папулярызацыі культурнай спадчыны, даючы доступ анлайн да ўнікальных дакументаў шырокаму колу карыстальнікаў. Часта ў гэтым дапамагаюць аўтары і праваўладальнікі, якія заключылі ліцэнзійны дагавор і перадалі каштоўныя дакументы ў фонды бібліятэкі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстар беларускага рамана

21 Сне 2024

21 снежня спаўняецца 90 гадоў з дня нараджэння Івана Гаўрылавіча Чыгрынава (1934–1996), пісьменніка, перакладчыка, публіцыста, драматурга, грамадскага дзеяча. Яго каштоўная спадчына – раманы, апавяданні, тэатральныя п’есы, публіцыстычныя дзённікавыя занатоўкі і падарожныя нататкі – прыцягвае ўвагу чытачоў і сёння.

Па старонках беларускага календара

Зала дакументаў па мастацтве прапануе: рубрыка “Юбіляры месяца”

18 Сне 2024

У калядны і навагодні месяц зала дакументаў па мастацтве (пам. 306) рада прапанаваць нашым шаноўным чытачам традыцыйную рубрыку, прысвечаную айчынным дзеячам культуры, юбілярам, якія нарадзіліся ў пачатку зімы, у святочным і чароўным снежні.

Зала дакументаў па мастацтве прапануе...

Бібліятэкарам
Віртуальныя праекты