ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Выйшаў дзіцячы зборнік Рыгора Барадуліна «Сем янотаў»
Тонкая лірыка пейзажу

“Гавары са мной па-беларуску!”

“Гавары са мной па-беларуску!”
Іншыя навіны

Навукова-метадычнай часопіс "Адукацыя і выхаванне" надрукаваў творчыя работы пераможцаў конкурсу да 85-годдзя Рыгора Барадуліна. Вы знойдзеце іх у жнівеньскім нумары, тэма якога "Гавары са мной па-беларуску!".

Конкурс да 85-годдзя з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна арганізавала і правяла Нацыянальная бібліятэка Беларусі пры інфармацыйнай падтрымцы часопіса “Выхаванне і дадатковая адукацыя”.

Af-Ryhor-Baradulin.jpg

Вынікі конкурсу надрукаваны на старонкахчасопіса, дзе адзначаецца:“Конкурс даў магчымасць юным чытачам яшчэ раз далучыцца да багатай творчай спадчыны Рыгора Барадуліна – глыбока нацыянальнай, патрыятычнай, пранікнёнай і вельмі шчырай. І кожны змог знайсці ў ёй тыя радкі, якія выклікалі найбольшы водгалас у сэрцы. Журы было вельмі складана абраць пераможцаў, бо кожная работа была ўнікальнай, у кожнай змяшчалася часцінка дзіцячай душы, асветленай словамі творцы. Праведзены конкурс паказаў, што сучасным дзецям цікавая нацыянальная паэзія, яны адчуваюць глыбіню мастацкага вобразу, створанага на роднай мове, імкнуцца выказаць сябе, свае пачуцці ва ўласных тэкстах па-беларуску. 

Рэдакцыя часопіса з задавальненнем знаёмілася з работамі, дасланымі на конкурс. Усе іх аўтары будуць адзначаны памятнымі дыпломамі. Дзясятка лепшых – спецыяльнымі прызамі. А тройка пераможцаў – галоўнымі прызамі і ганаровымі дыпломамі. 

Віншуем усіх, хто меў дачыненне да гэтага творчага праекту і атрымаў сапраўднае задавальненне ад слова майстра і свежага прачытання яго нашымі дзецьмі – таленавітымі, удумлівымі, нязмушанымі”. 

Творчыя работы пераможцаў размешчаны на каляровай укладцы часопіса “Выхаванне і дадатковая адукацыя” (2020, № 8). 

З эсэ і плакатамі ўсіх удзельнікаў конкурсу можна азнаёміцца на партале бібліятэкі ў падборках:

Матэрыял пададзены навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.

Навіны

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прымайце ўдзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ

30 Кра 2024

Напярэдадні 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне аддзел экскурсійна-метадычнай работы / @excursion_nlb з 9 мая па 3 ліпеня запрашае ўсіх жадаючых узяць удзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Разведвальная аперацыя “Бібліятэка”

23 Кра 2024

18 красавіка адбылося 10 бібліяграфічных урокаў па патрыятычным выхаванні для вучняў 7–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62. 114. 153 і гімназіі № 11 г. Мінска з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Беларус Сяргей Грыцавец – першы ў СССР двойчы Герой Савецкага Саюза

30 Кра 2024

Званне Героя Савецкага Саюза выдатнаму лётчыку-асу Сяргею Іванавічу Грыцаўцу (1909–1939) было прысвоена двойчы: Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 лютага 1939 года “за выкананне спецыяльнага задання ўрада і інтэрнацыянальнага доўгу” і Указам ад 29 жніўня 1939 года “за ўзорнае выкананне баявых заданняў і выбітны гераізм, праяўлены пры выкананні баявых заданняў”.

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

Бібліятэкарам