ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
З любоўю да роднай мовы
“Гавары са мной па-беларуску!”

Выйшаў дзіцячы зборнік Рыгора Барадуліна «Сем янотаў»

Выйшаў дзіцячы зборнік Рыгора Барадуліна «Сем янотаў»
Іншыя навіны

Бiблiятэка кнiг сабралася ў серыi «Жывая класiка дзецям», якой апякуецца выдавецтва «Мастацкая лiтаратура». Вось i толькi што па заказе Мiнiстэрства iнфармацыi Рэспублiкi Беларусь ажыццёўлены выпуск зборнiка з 16 вершаў народнага паэта Беларусi Рыгора Барадуліна «Сем янотаў».

Каля дзвюх тысяч хлопчыкаў i дзяўчынак краiны (такi наклад у кнiгi), а мо i шмат болей, змогуць прачытаць творы, якiя добра вядомыя старэйшаму пакаленню цiкаўных да беларускай лiтаратуры чытачоў. «Чаму гром злуецца», «Босы дождж», «Цi аса, цi куса?», «Вярблюд збiраўся ў Белавеж», «Год-карагод» – гэтыя i iншыя вершы i вершаваныя казкi даўно сталi хрэстаматыйнымi. I для iх, як нi для якiх iншых твораў, падыходзiць азначэнне «жывая класiка», гэта значыць, тая мастацкая спадчына, у якой увасабляюцца найлепшыя характарыстыкi i народнай творчасцi, i мастацкага вопыту папярэднiкаў, адлюстроўваецца сама культура Беларусi.

I хоць народны паэт Беларусi Рыгор Барадулiн пайшоў з жыцця ў iншы свет ужо болей як шэсць гадоў назад, з году ў год перавыдаюцца яго паэтычныя творы. Паэт-класiк – у полi зроку i выдаўцоў, i, зразумела, чытачоў.

А ў серыi «Жывая класiка дзецям» у ранейшыя гады «Мастацкая лiтаратура» выдала зборнiкi твораў, адрасаваных дзецям, аўтарамi якiх з'яўляюцца Якуб Колас, Янка Купала, Максiм Багдановiч, Максiм Танк... У хуткiм часе да чытача прыйдуць кнiгi паэтаў Магiлёўшчыны – Аляксея Пысiна i Алеся Пiсьмянкова.

Аўтар публікацыі: Мiкола Берлеж.

Крыніца: газета "Звязда"

Навіны

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прымайце ўдзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ

30 Кра 2024

Напярэдадні 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне аддзел экскурсійна-метадычнай работы / @excursion_nlb з 9 мая па 3 ліпеня запрашае ўсіх жадаючых узяць удзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Разведвальная аперацыя “Бібліятэка”

23 Кра 2024

18 красавіка адбылося 10 бібліяграфічных урокаў па патрыятычным выхаванні для вучняў 7–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62. 114. 153 і гімназіі № 11 г. Мінска з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Беларус Сяргей Грыцавец – першы ў СССР двойчы Герой Савецкага Саюза

30 Кра 2024

Званне Героя Савецкага Саюза выдатнаму лётчыку-асу Сяргею Іванавічу Грыцаўцу (1909–1939) было прысвоена двойчы: Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 лютага 1939 года “за выкананне спецыяльнага задання ўрада і інтэрнацыянальнага доўгу” і Указам ад 29 жніўня 1939 года “за ўзорнае выкананне баявых заданняў і выбітны гераізм, праяўлены пры выкананні баявых заданняў”.

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

Бібліятэкарам