ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Убачыць свет праз літару: запрашаем на новую экспазіцыю
Выйшаў дзіцячы зборнік Рыгора Барадуліна «Сем янотаў»

З любоўю да роднай мовы

З любоўю да роднай мовы
Іншыя навіны

5–6 верасня ў Бялынічах адбудзецца дваццаць XXVII Дзень беларускага пісьменства. Намеснік міністра інфармацыі Ігар Бузоўскі абазначыў асноўныя тэматычныя пункты свята: год малой радзімы, 75-годдзе Вялікай Перамогі і 90-годдзе Уладзіміра Караткевіча. Праграма распрацавана на падставе прапаноў, якія гучалі ад аргкамітэта, і з улікам сённяшняй эпідсітуацыі.

– Горад гатовы да прыёму гасцей, – паведаміў намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерый Малашка. – Праведзены рэканструкцыя і рамонт жыллёвага фонду, інфраструктуры горада, транспартных магістралей. У нас з’явіліся веладарожкі, сучаснае асвятленне.

Bialynichy.jpg

Бялынічы гатовы да прыёму гасцей

Урачыстае адкрыццё свята адбудзецца ў тэматыцы беларускага тэксту. У мастацкай канцэпцыі выкарыстаны краязнаўчыя матэрыялы, паданні і гістарычныя падзеі бялыніцкага краю, гісторыя развіцця беларускага тэксту, а таксама літаратурная спадчына пісьменніка Уладзіміра Караткевіча. Галоўным мерапрыемствам на адкрыцці будзе цырымонія ўзнагароджання пісьменнікаў, якія атрымаюць Нацыянальную літаратурную прэмію.

Жамчужынай свята стане музей Вітольда Бялыніцкага-Бірулі, што з’явіўся ў горадзе 50 гадоў таму дзякуючы жонцы мастака, якая перадала частку яго спадчыны Бялыніцкаму раёну. Калекцыя размяшчалася ў будынку старога кінатэатра, не прызначанага для захоўвання карцін.

Таму было прынята рашэнне аб рэканструяванні будынка, каб палотны, перададзеныя сям’ёй мастака, і калекцыя з Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі знайшлі свой сучасны дом і мы змаглі выстаўляць культуру і мастацтва нашай краіны, тых вялікіх мастакоў – выхадцаў з бялыніцкай зямлі, – падзяліўся Валерый Малашка.

Музей абсталяваны ўсімі сучаснымі тэхналогіямі. Невідушчыя могуць сузіраць карціны, пабудавана безбар’ернае асяроддзе і зроблена ўсё для таго, каб людзям з асаблівасцямі фізічнага развіцця былі даступны культура і мастацтва.

У працэсе рэканструкцыі і будаўніцтва музея была вырашана важная праблема. У 1970-я перад узрывам мясцовага касцёла два архітэктары Мінскрэстаўрацыі здзейснілі грамадзянскі подзвіг: у халодныя лістападаўскія дні, намачыўшы клейстарам і крухмалам марлю, яны рыдлёўкай знялі тры фрэскі, якія засталіся ад касцёла. Фрэска “Праабражэнне Гасподняе” знайшла свой дом у абласным мастацкім музеі Масленікава. Другую фрэску, “Узыходжанне на Галгофу”, атрымалася аднавіць. Сёння яе дэманструюць у зале духоўнасці мастацкага музея.

У межах свята на фестывалі кнігі і прэсы будзе дадзены старт гістарычнай квэст-гульні “Скарб князя Гальшанскага”. А ўвечары 5 верасня адбудзецца хрэсны ход удзельнікаў рэспубліканскай навукова-асветніцкай экспедыцыі “Дарога да святыняў” з жыватворным агнём ад труны Гасподняй.

Цырымонія закрыцця свята пройдзе ў канцэпцыі “Як ствараліся традыцыі малой радзімы”. Гасцей і ўдзельнікаў чакаюць мерапрыемства-экспедыцыя “Дарога да святыняў”, навукова-практычная канферэнцыя “Бялыніцкія чытанні”, падвядзенне вынікаў і дэманстрацыя ролікаў конкурсу буктрэйлераў “Кніга з экрана”, які на працягу года праводзіўся БРСМ сумесна з Міністэрствам інфармацыі і Саюзам пісьменнікаў Беларусі. Напрыканцы свята адбудзецца перадача Дня беларускага пісьменства гораду Капылю Мінскай вобласці.

Праграма XXVII Дня беларускага пісьменства 

Аўтар публікацыі: Сяргей Грудніцкі.
Крыніца: СБ – Беларусь сегодня

Навіны

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прымайце ўдзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ

30 Кра 2024

Напярэдадні 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне аддзел экскурсійна-метадычнай работы / @excursion_nlb з 9 мая па 3 ліпеня запрашае ўсіх жадаючых узяць удзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Разведвальная аперацыя “Бібліятэка”

23 Кра 2024

18 красавіка адбылося 10 бібліяграфічных урокаў па патрыятычным выхаванні для вучняў 7–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62. 114. 153 і гімназіі № 11 г. Мінска з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Беларус Сяргей Грыцавец – першы ў СССР двойчы Герой Савецкага Саюза

30 Кра 2024

Званне Героя Савецкага Саюза выдатнаму лётчыку-асу Сяргею Іванавічу Грыцаўцу (1909–1939) было прысвоена двойчы: Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 лютага 1939 года “за выкананне спецыяльнага задання ўрада і інтэрнацыянальнага доўгу” і Указам ад 29 жніўня 1939 года “за ўзорнае выкананне баявых заданняў і выбітны гераізм, праяўлены пры выкананні баявых заданняў”.

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

Бібліятэкарам